Вы тут

Прэзiдэнт разлічвае на далейшае развіццё адносін з Вялікабрытаніяй


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка разлiчвае на адкрыццё новай старонкi ў адносiнах памiж Беларуссю i Вялiкабрытанiяй. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявiў учора на сустрэчы з членам брытанскай каралеўскай сям'i прынцам Майклам Кенцкiм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў сферы мiждзяржаўных адносiн Беларусi i Вялiкабрытанii непераадольных пытанняў няма. «Калi ўжо быць абсалютна шчырым, Вялiкабрытанiя, напэўна, не вельмi цiкавiлася сiтуацыяй у Беларусi i, хутчэй за ўсё, дзейнiчала ў фарватары дзеянняў Бруселя, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Ваш прыезд, спадзяюся, адкрые новую старонку нашых адносiн, i вельмi многiя палiтыкi i бiзнесмены, якiя зацiкавяцца Беларуссю, атрымаюць гэту характарыстыку з вашых вуснаў».

«Мы вельмi спадзяёмся, што нашы адносiны з Вялiкабрытанiяй будуць развiвацца. У нас вялiкi iнтарэс у гандлi», — заявiў Прэзiдэнт.

Ён адзначыў, што Вялiкабрытанiя ўваходзiць у лiк асноўных партнёраў Беларусi ў пытаннях гандлю i iнвестыцый. «Гэта добрая аснова для нашага далейшага супрацоўнiцтва. Я хачу, каб вы ведалi, што мы сумленна i шчыра чакаем ваш бiзнес у Беларусi. Па любых пытаннях, якiя вас цiкавяць», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт дадаў, што ў Беларусi няма нiякiх абмежаванняў i абавязацельстваў, якiя перашкаджаюць развiццю гандлю i супрацоўнiцтва ў розных сферах з Вялiкабрытанiяй.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў за велiзарную дапамогу i дабрачыннасць, якую Вялiкабрытанiя аказвае ў адносiнах да дзяцей з тэрыторый, што пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС. «Вы падставiлi сваё плячо i дапамаглi нам аздаравiць тысячы дзяцей. За гэта вам вялiкая ўдзячнасць», — адзначыў беларускi лiдар.

У сваю чаргу прынц Майкл Кенцкi падзякаваў за цёплы прыём, адзначыўшы, што для яго вялiкае задавальненне знаходзiцца ў Беларусi. Ён падкрэслiў, што з'яўляецца першым прадстаўнiком брытанскай каралеўскай сям'i, якi наведвае Беларусь.

Паводле яго слоў, гэты вiзiт асаблiва звязаны са сферай бяспекi на дарогах. Прынц таксама згадзiўся з неабходнасцю развiваць i паляпшаць беларуска-брытанскiя гандлёвыя адносiны.

Прынц Майкл Кенцкi з 1981 года займаецца бiзнесам i дабрачыннасцю. Узначальвае ўласную кансалтынгавую кампанiю, якая працуе ў розных краiнах свету i аказвае шырокi спектр паслуг у сферах будаўнiцтва, тэлекамунiкацый, страхавання, фiнансаў, турызму, медыцыны, авiяцыi i аўтамабiлебудавання.

Па вынiках 2015 года Вялiкабрытанiя заняла трэцяе месца сярод гандлёвых партнёраў Беларусi ў свеце, уступiўшы толькi Расii i Украiне. Беларускi экспарт у Вялiкабрытанiю склаў $2,98 млрд, iмпарт — $176,2 млн.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.