Вы тут

Дзяржаўныя службы будуць кантраляваць тарыфы ЖКП


Адпаведныя дзяржаўныя службы будуць кантраляваць фарміраванне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў сувязі з уключэннем ацяплення, паведаміў учора старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) Беларусі Леанід Анфімаў.


Ён адзначыў, што работа па кантролі за фарміраваннем гэтых тарыфаў будзе працягнута і надалей. «Цяпер спецыялісты КДК будуць на пастаяннай аснове адсочваць фарміраванне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў сувязі з уключэннем ацяплення», — заявіў Леанід Анфімаў.

Старшыня камітэта таксама падтрымаў карэкціроўку жорсткіх абмежаванняў пажарнай аховы і санітарных службаў. «Я цалкам падтрымліваю зняцце надуманых патрабаванняў пажарнай аховы і санітарных службаў. Часам даходзіць да абсурду ў плане прад'яўлення патрабаванняў да бізнесу», — лічыць кіраўнік КДК.

Леанід Анфімаў прызнаўся, што заўсёды арыентуе сваіх работнікаў на тое, што любое дзеянне кантралюючых органаў, у тым ліку прыпыненне дзейнасці суб'екта гаспадарання, прыводзіць да таго, што дзяржава недаатрымае пэўную долю падаткаў, а людзі не атрымаюць заработную плату. Зразумела, што гэта нікому не патрэбна. Старшыня КДК упэўнены, што неабходна некалькі разоў падумаць, перш чым вынесці падобнае рашэнне, якое можа нанесці шкоду нармальнаму функцыянаванню суб'екта гаспадарання.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.