Вы тут

У Кітаі адмянілі рэгуляванне цаны на соль, якое дзейнічала 2700 гадоў


Адпаведнае афіцыйнае паведамленне з'явілася на сайце Дзяржаўнага камітэта па справах рэформаў і развіцця, адзначае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


У апавяшчэнні ўказваецца, што з 1 студзеня 2017 года аптовыя і рознічныя цэны на соль будуць вызначацца ў адпаведнасці з такімі фактарамі як кошт вытворчасці на заводах, якасць солі, рынкавы попыт і прапанова і г.д. Ва ўсіх населеных пунктах краіны павінны праводзіцца адпаведныя работы для забеспячэння своечасовай лібералізацыі рознічнай цаны на соль.

Да слова, дзяржаўны кантроль за цаной на соль дзейнічаў арыентыровачна з сёмага стагоддзя да нашай эры, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта па развіцці і рэформам КНР. Раней у красавіку Дзяржсавет КНР апублікаваў "Праект структурных рэформаў солевай  галіны краіны", у якім гаварылася аб неабходнасці садзейнічаць рэформе галіны, удасканальваць сістэму існуючай манаполіі ў галіне, дазволіць вытворцам солі самастойна ўвайсці на рынак збыту, ўсталяваць крытэрыі аптовай гандлю. 

Па дадзеных камітэта, зараз у Кітаі налічваецца каля 300 прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю солі, а таксама звыш чатырох тысяч дыстрыбутараў солі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».