Вы тут

Новы аэрапорт Пекіна адкрыецца у 2019 годзе


Усяго за адну гадзіну сюды можна будзе даехаць на экспрэс-цягніку з цэнтра горада, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Новы аэрапорт будзе размешчаны на паўднёвым ускрайку Пекіна, у 85 км ад аэрапорта горада Цяньцзінь, у 63 км ад сталічнага аэрапорта "Шоуду".  Пасажыры змогуць на спецыяльным высакахуткасным цягніку і на экспрэс-цягніку новага аэрапорта патрапіць у цэнтр Пекіна. Пры дапамозе аўтамабільнай шашы, міжгародняй чыгункі, высакахуткаснай чыгуначнай лініі  можна прыкладна за адну гадзіну дабрацца да Цяньцзіня, Таншань, Баодзіна і іншых гарадоў, за дзве гадзіны можна дабрацца да Шыцзячжуана, Цыньхуандао, Цзінань. За тры - да Тайюань, Чжэнчжоў, Шэньян. Такім чынам будзе ўсталявана больш шырокая сувязь з навакольнымі гарадамі, больш якасна задаволены патрэбы людзей. 

Канструкцыя узлётна-пасадачных палос новага тыпу павысіць дакладнасць адпраўкі рэйсаў. Бакавая узлётна-пасадачная паласа новага аэрапорта дазволіць самалётам вылятаць на Поўдзень нават у неспрыяльных ветравых умовах, час палёту можа быць скарочана". У цяперашніх буйных аэрапортах пасля таго, як пасадка на рэйс закрыта, самалёт доўгі час рухаецца па ўзлётна-пасадачнай паласе. Рэйсы марнуюць час на зямлі, а пры дапамозе новай канструкцыі узлётна-пасадачных палос у новым аэрапорце, можна скараціць час у паветры і паменшыць затрымкі рэйсаў . 

Гадавая прапускная здольнасць перавысіць 100 млн. пасажыраў. Новы аэрапорт Пекіна пазіцыянуецца як "буйны міжнародны вузлавой аэрапорт", у доўгатэрміновай перспектыве гадавы пасажырапаток можа перавысіць 100 млн.  чалавек, а грузапаток можа дасягнуць 4 млн. тон. На аснове плана 2025 года, пасажырапаток складзе 72 млн. пасажыраў, а грузапаток - 2 млн. тон, Запланаваны аб'ём узлётаў і пасадак самалётаў - 620 тыс. раз, будуць пабудаваны чатыры узлётна-пасадачных паласы, тэрмінал плошчай 700 тыс. кв.м., разам з тым будзе праходзіць будаўніцтва баз авіякампаній і дапаможных аб'ектаў для перавозкі грузаў, кіравання паветраным рухам, запраўкі, тэхнічнага абслугоўвання, бартавога харчавання. 

Агульны аб'ём інвестыцый у праект складзе 79,98 млрд. юаняў (каля $12 млрд.).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».