Вы тут

Уладзімір Макей сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам


Міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Візіт у краіну-суседку адбыўся ўчора і быў прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай.


У МЗС адзначылі, што «адбыўся абмен думкамі пра перспектывы пашырэння беларуска-польскага ўзаемадзеяння, у тым ліку па вострых пытаннях, у духу добрасуседства і ўзаемнай павагі». Сёлета значна актывізаваліся двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі-партнёрамі. Гэта адбілася і на таваразвароце. За перыяд са студзеня па жнівень гэтага года адносна аналагічнага перыяду мінулага экспарт нашай краіны павялічыўся на 114%, а імпарт — на 108%.

Уладзімір Макей правёў таксама перамовы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітольдам Вашчыкоўскім. Калегі абмеркавалі развіццё двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне, дыялог Беларусь — ЕС і іншыя пытанні. Па словах Вітольда Вашчыкоўскага, Польшча гатова да пачатку дзеяння пагаднення, якое дазваляе жыхарам прыгранічных рэгіёнаў перамяшчацца паміж краінамі без віз пасля таго, як на пагранічных пераходах адбудзецца пэўная мадэрнізацыя.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рост супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?