Вы тут

Дадатковыя паязды пусцяць на час школьных канікулаў і свят


На час школьных канікулаў і святочных дзён лістапада Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых паяздоў для перавозак пасажыраў у межах краіны, а таксама ў міжнародных зносінах.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, у міжнародных зносінах прызначаны тры дадатковыя паязды, якія будуць курсіраваць з 24 кастрычніка па 9 лістапада: №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург, №78/77 Гродна — Масква, №132/131 Брэст — Масква. Унутры краіны 4 лістапада прызначаны два дадатковыя паязды: №709/710 Гомель — Мінск — Гомель, №638/637 Мінск — Гомель — Мінск. Таксама прызначаны дзесяць дадатковых паяздоў на 7 лістапада: №713/714 Віцебск — Мінск — Віцебск, №712/711 Брэст — Мінск — Брэст, №709/710 Гомель — Мінск — Гомель, №608 Брэст — Мінск, №645/646 Віцебск — Магілёў — Віцебск, №664 Брэст — Мінск. Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне работу па прызначэнні дадатковых паяздоў. Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых паяздах можна атрымаць на сайце магістралі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».