Вы тут

Беларусь і Расія ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку


Пра гэта было даложана Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Я пазнаёміўся з дакладам урада па нафтагазавых пытаннях з Расійскай Федэрацыяй. Я так разумею, што чарговыя баталіі скончаныя і нам удалося выйсці на падпісанне адпаведнага дакумента, праблемныя пытанні, па меншай меры на ўчарашні дзень, былі ўзгодненыя і знятыя», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што запрасіў спецыялістаў, якія ўдзельнічалі ў перамовах, каб яшчэ раз пераканацца і разабрацца ў сутнасці, нюансах дакумента, які ўзгоднены беларускім бокам. «І самае галоўнае — учарашнімі дамоўленасцямі мы выключаем падобныя канфлікты з Расіяй у будучыні?» — пацікавіўся Прэзідэнт.

«Таму што гэта (падобныя спрэчныя сітуацыі. — Заўвага. БЕЛТА) не проста эканамічна немэтазгодна, мы губляем пэўныя сродкі. Гэта нават неяк непрыстойна мець нам з Расіяй такія адносіны», — падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, ці губляе нешта беларускі бок у выніку цяперашніх дамоўленасцяў і які будзе доўгатэрміновы эфект. «Таму што, як вы мне прапануеце, доўгатэрміновы эфект да 2019 года. Але пройдзе нямала часу, і суб'екты гаспадарання (у Беларусі. — Заўвага. БЕЛТА) будуць усё роўна знаходзіцца ў няроўных умовах у параўнанні з расійскімі», — адзначыў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі з Расіяй трэба дамовіцца аб роўных умовах для суб'ектаў гаспадарання, згодна з літарай і духам дамовы пра саюзнае будаўніцтва.

«У пятніцу пратакол быў падпісаны. Па пратаколе ўсе нафтагазавыя пытанні ўрэгуляваны. Ідэалогія, якая закладзена ў пратаколе, — гэта прывязка да ўнутрырасійскіх цэн», — далажыў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

* * *

Кошт расійскага газу для Беларусі будзе істотна зніжаны, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, дасягнута дамоўленасць, што Беларусь верне пэўную акумуляваную суму, якую расійскі бок разглядае ў якасці запазычанасці за пастаўку газу. «Мы павінны гэтыя грошы назад вярнуць. Але ўзамен мы атрымалі аднамомантавае істотнае зніжэнне кошту газу ўжо ў гэтым годзе і іншую падтрымку з боку Расіі. І далей (мы намецілі гэта пратаколам) вызначылі траекторыю зніжэння цаны ў наступныя гады», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Аднак дакладную цану віцэ-прэм'ер не назваў, спаслаўшыся на адпаведную дамоўленасць з расійскім бокам. «Механізм зніжэння не такі прамы. Там больш складаныя механізмы, як рэальна забяспечыць траекторыю і якім чынам Беларусь будзе мець ад гэтага пэўную выгаду», — удакладніў ён.

Што тычыцца вяртання пэўнай сумы за раней пастаўленыя аб'ёмы расійскага газу, то і тут канкрэтная лічба не агучваецца. Разам з тым Уладзімір Сямашка паведаміў, што вярнуць гэтыя грошы беларускаму боку неабходна да 25 кастрычніка. «Але я буду звяртацца да сваіх расійскіх калег, каб гэта было зроблена ў нейкую растэрміноўку. Можа быць, да канца гэтага года», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён дадаў, што беларускі бок не разглядае гэтыя сродкі ў якасці доўгу. «Шчыра кажучы, мы на падставе тых пагадненняў, якія дзейнічаюць, маглі мець магчымасць і больш за $50 з кожнай тысячы куб. метраў газу пакідаць у сябе. Тое, што пакідалі $25, — гэта наш кампраміс насустрач Расійскай Федэрацыі, — сказаў Уладзімір Сямашка. — Паколькі Расія пайшла на іншыя пэўныя саступкі і па-іншаму закрывае нам гэтую тэму, і нават больш за тое, мы кажам, што вернем гэтую назапашаную суму. Я яе нават не называю доўгам».

Загаловак у газеце: Пратакол падпісаны

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.