Вы тут

Раім схадзіць


«Журавіны-Фэст» у Батанічным садзе, выстава «Капялюшны вернісаж», workout трэніроўкі і спектакль «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – афіша «Звязды» з 10 па 16 кастрычніка.


Workout трэніроўкі: Girls Only

Фота: activezone.by

Дзе: спортпляцоўка Новай Баравой

Калі: 11, 13, 18 кастрычніка, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна 

Трэнерам на пляцоўцы будзе чэмпіёнка Беларусі па воркауту Марыя Глінская – дзяўчына, якая «зрабіла сябе сама», проста паспрабаваўшы аднойчы разнастаіць вячэрнія прабежкі трэніроўкамі на пляцоўцы.

А ўрач спартыўнай медыцыны і прафесійны трэнер Ігар Рып правядзе кансультацыі па харчаванню і раскажа пра «інтэлектуальны» здаровы лад жыцця: спорт без цяжкіх дыет і перагрузак. 


Выстава «Валерый Кацуба. «Восем гісторыяў»

Фота: mfm.by

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37А)

Калі: па 11 кастрычніка, 12:00-20:00

Колькі каштуе: 2 р.

Валерый Кацуба – фотамастак, які жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу і Мадрыдзе. Нарадзіўся ў вёсцы Сяргеевічы пад Мінскам. На сваёй першай выставе на радзіме пакажа найлепшыя работы з васьмі праектаў (2000–2016).

У выставу ўвойдуць работы, паказаныя раней у Цэнтры Пампіду ў Парыжы, у Рускім музеі Санкт-Пецярбургу, у Círculo de Bellas Artes у Мадрыдзе і ў Мультымедыйным музеі сучаснага мастацтва ў Маскве.


Спектакль «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў»

Фота: rtbd.by

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

Калі: 12 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: ад 7 р.

Спектакль «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – гэта сумесны праект Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (Масква) і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Галоўны герой Аляксандр хоча атрымаць адказ на важнае для яго пытанне: ці любіў яго бацька пры жыцці? Жаданне знайсці адказ узмацняецца дакучлівымі снамі. Каб разабрацца ў прычынах начных кашмараў, Аляксандр звяртаецца да экстрасэнса.

Акрамя таго, лёс пасылае галоўнаму герою новае выпрабаванне: родныя сёстры вырашылі прадаць бацькоўскі дом і ўжо знайшлі пакупніка. Усе яны выраслі ў гэтым доме, а Аляксандр жыве тут і цяпер. Яму дорагі пахі і фотаздымкі, шкада рыпучых падлог і старых шпалер, а ў кладоўцы захавалася матуліна абрыкосавае варэнне. Здаецца, што паветра ў доме прасякнута бацькоўскім цяплом і прыемнымі ўспамінамі дзяцінства. І вось усе героі збіраюцца на сямейную раду, каб прыняць канчатковае рашэнне…

Рэжысёр – Шаміль Дыйканбаеў (Кыргызстан).


Струнны аркестр «Метамарфозы»  

Фота: afisha.bycard.by

Дзе: Цэнтральны Дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Калі: 12 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: ад 9.50 р.

12 кастрычніка ў Тэатральнай зале Дома Афіцэраў таленавіты дырыжор Павел Любамудраў і яго струнны аркестр «Метамарфозы» прадставяць публіцы арыгінальную праграму, якая не зможа пакінуць абыякавымі сапраўдных знатакоў класічнай музыкі.

Так, будзе выканана «Зальцбургская сімфонія» Вольфганга Амадэя Моцарта, канцэрт для віяланчэлі з аркестрам Карла Філіпа Баха, некалькі мініяцюр Сібеліуса і Чайкоўскага. 


«Журавіны-Фэст»

Фота: ostrnum.com

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (пл. Калініна)

Калі: 15 кастрычніка, 12:00

Колькі каштуе: 6 р. – дарослыя, 3 р. – студэнты, школьнікі, пенсіянеры

У Батанічным садзе 15 кастрычніка пройдзе «Журавіны-Фэст», у рамках якога чакаецца выстава-дэгустацыя пладоў з гадавальніка і аранжарэі. Яшчэ будуць частаваць гарбатай з траў.

Для аматараў-садоўнікаў навуковы супрацоўнік правядзе майстар-клас па вырошчванні журавін і буякоў.

Таксама плануецца адкрыццё для наведванняў ліманарыя. У 12:00 і 14:30 экскурсаводы правядуць там лекцыі пра цытрусавыя і субтрапічныя расліны.

Запланаваны канцэрт з удзелам розных калектываў.


Выстава «PaVetra Беларусі. Водар роднага краю»

Фота: histmuseum.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12)

Калі: па 23 кастрычніка з 11:00 да 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

З 23 верасня па 23 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць выстава «PaVetra Беларусі. Водар роднага краю». На першым плане экспазіцыі — водар PaVetra — сімвал Беларусі, створаны ўраджэнкай Беларусі, адной з самых тытулаваных парфумераў свету Сафіяй Гройсман і яе вучнем — Уладзіславам Рэкуновым.

Акрамя гэтага, будуць прадстаўлены тэматычныя зоны, кожная з якіх уяўляе водар таго ці іншага віду мастацтва: водар і музыка, водар і жывапіс, водар тэатра і кіно.


Выстава «Капялюшны вернісаж»

Фота: ya-modnaya.ru

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: з 13 па 30 кастрычніка (акрамя панядзелкаў)

Колькі каштуе: 4 р. – дарослыя, 2.50 – студэнты, пенсіянеры, 1.50 – дзеці і школьнікі

13 кастрычніка ў музеі гісторыі беларускага кіно адкрыецца міжнародная выстава аўтарскіх галаўных убораў «Капялюшны вернісаж-2016».

Дзеля чаго б вы не прыйшлі – палюбавацца разнастайнасцю галаўных убораў, падабраць капялюшык на восеньскія будні ці рамантычны вечар – арганізатары праекта будзем рады гэтай сустрэчы.


Цыкл лекцый «Кіно і мода»

Фота: kinopoisk.ru

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: 13, 20, 27 кастрычніка, 18:00 і 20:00

Колькі каштуе: 6 р.

Музей гісторыі беларускага кіно запрашае на цыкл лекцый «Кіно і мода», які ўключае 4 вечара: кіна-дэфіле «З кінаэкрана – у жыццё. Мадэлі адзення, абутку і аксесуараў, якія сталі знакавымі дзякуючы кіно», знакамітыя куцюр'е для кіно, знакамітыя ўпрыгажэнні і ювелірныя фірмы ў кіно, самыя тытулаваныя ўладальнікі ўзнагароды «Оскар» за касцюмы.

Праграму вядзе эксперт і гісторык моды Таццяна Церашковіч.


Выстава «Я побач»

Фота: dengi.ua

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: па 30 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

На выставе прадстаўлены работы, галоўнымі героямі якіх сталі бацькі і іх нованароджаныя дачкі і сыны – для кагосьці першынцы, для кагосьці другія, трэція ці нават чацвёртыя дзеці. Кожная фатаграфія – гэта маленькая гісторыя пра жыццё і каханне, але галоўнае – пра тое, як зменьваецца мужчына, калі становіцца бацькам.  


Восеньскі лекторый. Анталогія незямнога

Фота: kudago.com

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: з 28 верасня, 19:00

Колькі каштуе: 5 р. – дарослыя, 2.50 р. – школьнікі, студэнты 

28 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стартуе новы лекцыйны курс. На гэты раз у цэнтры ўвагі апынуцца два буйныя выставачныя праекты, закліканыя паказаць сакральнае мастацтва розных народаў: «Свет нябеснага на зямлі» і «Мастацтва будызму».

Курс складаецца з васьмі аўтарскіх лекцый аб культурных аспектах хрысціянства і будызму, падчас якіх навуковыя супрацоўнікі музея раскажуць, як хрысціянства і будызм змянялі карту свету і фармавалі грамадскі светапогляд, і як гэты працэс адбіўся на гісторыі мастацтва.

Азнаёміцца з праграмай лекцый можна тут.


Месяц фатаграфіі ў Мінску

Фота: facebook.com

Дзе: ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: па 8 лістапада з 12:00 да 22:00

Колькі каштуе: бясплатна

Месяц фатаграфіі ў Мінску – падзея, якая ўжо трэці год звяртае ўвагу на фатаграфію як тэму, інструмент і нагоду для дыялогаў, абмену досведам з тэарэтыкамі ў галіне візуальных доследаў і фатографамі-практыкамі.

За два гады працы ў мерапрыемстве прынялі ўдзел фатографы, арт-крытыкі і куратары з 9 дзяржаваў. У якасці тэмы гэтага года была заяўленая апазіцыя «цэнтр/перыферыя». 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.