Вы тут

Жыллёвыя субсідыі змогуць атрымаць каля 10% насельніцтва


Урад вызначыўся з пералікам даходаў тых грамадзян, якія разлічваюць атрымліваць субсідыі на аплату камунальных паслуг.

Адразу нагадаю, што менавіта ў кастрычніку ў нашай краіне пачынае дзейнічаць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый. Гэтая сістэма мае два прынцыпы — выяўляльны і заяўны. Па першым у большай ступені гэтай падтрымкай будуць карыстацца сацыяльна неабароненыя катэгорыі насельніцтва — пенсіянеры, інваліды, якім цяжка хадзіць і збіраць даведкі, паказваць свае даходы. З гэтай мэтай і быў прапанаваны выяўляльны прынцып. Субсідыя па гэтым прынцыпе будзе давацца на тры месяцы. Даходы непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў вядомыя. Ім нават нікуды не трэба звяртацца, бо для гэтай катэгорыі насельніцтва безнаяўныя жыллёвыя субсідыі будуць налічвацца аўтаматычна.


Спецыялісты сістэмы «Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы» (АРІП) у анлайн-рэжыме будуць праглядаць іх даходы за апошні квартал месяца, у якім будзе выяўлена прыкмета таго, што гэтая хатняя гаспадарка падпадае пад катэгорыю той, якой неабходна даць субсідыю.

Пры падліку даходаў для катэгорыі грамадзян выяўляльнага прынцыпу будуць улічвацца стыпендыі, усе віды пенсій, у тым ліку атрыманыя ад іншых дзяржаў, дапамогі па беспрацоўі, матэрыяльная дапамога беспрацоўным і членам іх сем'яў, якія знаходзяцца на іх утрыманні, а таксама грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і засваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

У такі сукупны даход сем'яў уключаюцца таксама штомесячныя страхавыя выплаты ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, за выключэннем дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, і дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.

Для тых, хто збіраецца атрымліваць субсідыі па заяўным прынцыпе, пералік падобных даходаў будзе значна шырэйшы. У першую чаргу сюды ўпішуць суму заработнай платы ў месяц, усе віды пенсій і стыпендый, аліменты, дапамогі па беспрацоўі, па часовай непрацаздольнасці, па доглядзе за інвалідам першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. У сукупны даход будучага заяўніка трапяць даплаты за вучоныя ступені і званні, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), асоб радавога і начальніцкага саставу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў КДК і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Да гэтай сумы неабходна будзе прыплюсаваць і выхадную дапамогу, якая выплачваецца ў выпадку спынення працоўнага дагавора, а таксама сумы, што налічаны па грамадзянска-прававых дагаворах, даходы ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці і шэраг іншых даходаў.

Згодна з рашэннем Саўміна, у сукупны даход сям'і, якая звярнулася па прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый, уключаецца агульная сума налічанага даходу. Пры гэтым сумы падаткаў, збораў (пошлін), іншых выплат не адымаюцца з агульнай сумы даходу. Даходы, атрыманыя ў замежнай валюце, пералічваюцца ў беларускія рублі па афіцыйным курсе на дзень іх атрымання, а даход за выкананне працоўных абавязкаў — на апошні дзень месяца, за які быў налічаны гэты даход. Атрыманыя сумы аліментаў дзеляцца на колькасць месяцаў, за якія яны атрыманы. Пры гэтым сумы такіх аліментаў улічваюцца на падставе дакументаў і звестак, якія пацвярджаюць іх атрыманне.

Чаму гэтаму пераліку даходаў удзяляецца такая ўвага? Пры абодвух прынцыпах атрымання безнаяўных субсідый разлічваць на падтрымку могуць тыя сям'і, дзе аплата жыллёва-камунальных паслуг перавышае вызначаны працэнт ад сукупнага даходу.

На практыцы падобную дапамогу будуць даваць у выпадку, калі штомесячная сума платы за «камуналку» ў межах устаноўленых нормаў спажывання гэтых паслуг перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і, якая пражывае ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце. Тут трэба адзначыць, што сукупны даход сям'і асобнай хатняй гаспадаркі будзе падлічвацца не толькі з заробкаў уласніка жылога памяшкання, а таксама і іншых жыхароў кватэры, якія там зарэгістраваны.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».