Вы тут

Чаму пераможцы конкурса кінапраектаў названыя толькі ў 9 намінацыях?


Міністэрства культуры 3 жніўня абвясціла рэспубліканскі адкрыты конкурс кінапраектаў, пра што мы ўжо пісалі. Дзеянні ў сувязі з гэтай працэдурай і так званымі лотамі развіваюцца. Па выніках апошняга конкурсу сродкі павінны былі быць выдаткаваныя на пяць серыялаў, дзесяць анімацыйных фільмаў і дванаццаць дакументалак. 30 верасня адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі, але пераможцы былі названыя толькі ў дзевяці намінацыях. Можа, таму што кінематаграфісты не хочуць працаваць з названымі тэмамі? А з адной заяўкай на лот лічыцца, што конкурс не адбыўся з прычыны адсутнасці канкурэнтаў. Або таму, што не ўсе маюць пяцігадовы вопыт работы ў кінематографе, які патрабуецца?


Пакуль што з дзяржаўнага бюджэту фінансуюцца два серыялы (пра дзейнасць абаронцаў Айчыны «Беларусьфільма» і пра барацьбу савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў кампаніі «Тэлевізійны прадзюсарскі цэнтр») і сем дакументальных фільмаў, шэсць з якіх будуць стварацца Нацыянальнай кінастудыяй і адзін — пра Уладзіміра Мулявіна — «Майстэрняй Уладзіміра Бокуна». Ні адзін анімацыйны «лот» не разыграны.

З-за такой крыўднай няўдачы 5 кастрычніка Міністэрства культуры адкрыла паўторную прапанову, у якой утрымліваюцца намінацыі трох серыялаў, восем кароценькіх анімацыйных карцін і пяць дакументалак. Стварэнне двух з дзесяці анімацыйных фільмаў больш не прапаноўваецца — «Казкі ў форме п'есы» і «Пазнавальныя і павучальныя гісторыі» (хоць захаваўся лот «Дзіцячыя пазнавальныя і павучальныя гісторыі»).

Цікава, што ў паведамленні «аб выніках працэдуры дзяржаўнай закупкі, якая складаецца з некалькіх лотаў» указваецца, каму, у якой тэме і колькі грошай будзе выдаткавана, але інфармацыі, якая б дала ўяўленне пра будучы фільм і здымачную групу, няма. На кінастудыі каментарый узяць не атрымалася. Гэта значыць, варта чакаць сюрпрызаў.

Заяўлена, што прапановы на ўдзел у паўторным рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў будуць разглядацца да 28 кастрычніка.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Перыпетыі будучых фільмаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».