Вы тут

Крылаты турыст


Вераснёўскі нумар часопіса “Родная прырода” ўпрыгожвае фотаздымак белагаловага сіпа. За апошнія 20 гадоў у Беларусі ў пяты раз фотааматару Валерыю Кавалёнку ўдалося сфатаграфаваць незвычайную птушку. Замежны госць прызямліўся непадалёку ад балота Ельня Віцебскай вобласці. Гэты прадстаўнік рода грыфаў мае пастаяннае месца жыхарства на тэрыторыi Паўднёвай Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі, а таксама ён гняздзіцца ў гарах Каўказа. Якая нагода прымусіла яго падарожнічаць? І чаму ён выбраў менавіта Беларусь? Чытайце часопіс і дзівіцеся цудам у свеце прыроды.


Незвычайная гісторыя адбылася і з прадстаўніком беларускай фаўны – касулькай. Яна заблукала, шукаючы сваю матулю, таму кінулася па дапамогу да людзей, але тут наогул разгубілася. Журналіст Наталля Трацэўская праводзіць цікавае раследванне аб тым, як лясная госця атрымала новы дом. Пра гэта – у матэрыяле “Калі дабрыня творыць цуды”.

Нядаўна маленькая вёсачка Мізгіры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці прыцягвала пільную увагу ўлад, эколагаў і Еўрапейскага Саюза. Справа ў тым, што ў 600 метрах ад вёскі знаходзілася сховішча часовага захоўвання болей чым 310 тон небяспечных хімічных адходаў. Яно было спешна закрыта яшчэ ў савецкі час: ядахімікаты ўжо атручвалі глебу. Сітуацыя патрабавала неадкладных дзеянняў. "Як абараніць прыроду ад ядахімікатаў?" - часопіс “Родная прырода” шукае адказ на гэта сур’ёзнае экалагічнае пытанне.

Прырода заўсёды прываблiвае да сябе сваёй прыгажосцю. Якія шчаслівыя імгненні – бачыць світанне і захад сонца, бегчы па роснай траве, збіраць лясныя пачастункі… У сучаснага чалавека такія замілаваныя сустрэчы – хуткацечныя. І каб не растраціць гэту ўнікальную ўзаемасувязь чалавека і навакольнага свету, фотааматар Уладзіслаў Цыдзік узяўся за фотаапарат. Яго падарожжы па краіне ляглі ў аснову фотапаэтычнага альбома “Зачараваны Беларуссю”, якi паэты Міншчыны аздобілі сваiмi лірычнымі радкамі. Магчымасць адчуць гарманічнае адзінства фота і мастацкага слова дае чытачам часопіс “Родная прырода” на 10-й і 11-й старонках вераснёўскага выпуску.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».