Вы тут

Завяршыўся афiцыйны вiзiт Прэзiдэнта Беларусi ў Пакiстан


Самалёт кiраўнiка дзяржавы вылецеў з авiябазы «Нур Хан», перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Кiраўнiка беларускай дзяржавы да трапа самалёта праводзiў прэм'ер-мiнiстр Пакiстана Наваз Шарыф.

Адбылася нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкi з кiраўнiком урада Пакiстана ў яго загараднай рэзiдэнцыi. Яна прайшла ў цёплай атмасферы, бакi абмянялiся падарункамi.

А напярэдаднi адбылася сустрэча Прэзiдэнта Беларусi са спiкерам Нацыянальнай асамблеi парламента Пакiстана Сардарам Садзiкам.

На сустрэчы было адзначана, што пытаннi развiцця двухбаковых адносiн памiж краiнамi не трэба аддаваць толькi на водкуп урадам. «Тое, што могуць i павiнны парламенты, нiколi не зробяць урады, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Работа i супрацоўнiцтва парламентаў — гэта вышэйшая ступень народнай дыпламатыi».

У сваю чаргу, Сардар Садзiк звярнуў увагу, што Беларусь i Пакiстан рэгулярна абменьваюцца вiзiтамi на розных узроўнях. Так, у блiжэйшы час спiкер Нацыянальнай асамблеi мае намер запрасiць у сваю краiну кiраўнiцтва беларускага парламента.

Аляксандр Лукашэнка таксама правёў у Iсламабадзе перагаворы з Прэзiдэнтам Пакiстана Мамнунам Хусэйнам. Сустрэча прайшла ў афiцыйнай рэзiдэнцыi кiраўнiка пакiстанскай дзяржавы «Айван-е-Садр».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.