Вы тут

На тэлеканале «Беларусь 1» пачнецца міжнародны турыстычны праект


8 кастрычніка на тэлеканале «Беларусь 1» пачнецца міжнародны турыстычны праект — вялікая вандроўка па розных краінах у кампаніі папулярных тэлевядучых. Ды не проста паездка з аглядам стандартных турыстычных мясцін, а «Вялікі сэлфі-тур».


Сутнасць ідэі ў тым, што двое тэлевядучых — загартаваны падарожнік Уладзімір Богдан, які ўжо аб'ехаў на матацыкле ці не ўсю нашу краіну, і «сталічная штучка» і тусоўшчыца Надзея Цімафеева, якая практычна не была па-за МКАДам, будуць адкрываць для сябе і, адпаведна, для гледачоў дзіўныя месцы, а таксама пазнаёмяцца з цікавымі людзьмі самых неверагодных прафесій. Уладзімір Богдан гэтым разам вандруе па замежных краінах, а Надзея Цімафеева зазірне ў далёкія і блізкія куткі Беларусі. У першым выпуску адзін з іх адкрые для сябе Каталонію, а другая паспрабуе на смак адпачынак у аграсядзібе за 300 км ад Мінска.

Акрамя таго, вядучыя зладзілі сэлфі-спаборніцтва: у кожным з новых месцаў яны робяць смелыя і незвычайныя фотаздымкі — і той з аўтараў, чыё сэлфі набярэ найбольшую колькасць галасоў у сацыяльных сетках, стане пераможцам чарговага выпуску праграмы. «Вялікі сэлфі-тур» будзе выходзіць па суботах у дзённым эфіры.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Падарожжа ў стылі сэлфі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».