У тайскай правінцыі Так мадэль выкупалася ў лужыне, каб прыцягнуць увагу ўладаў краіны да дрэнных дарог у рэгіёне, паведамляе BBC News.
Манекеншчыца па імені Палм жыве ў Бангкоку, аднак рэгулярна наведвае сваякоў у правінцыі. Дзяўчына, якой кожны раз даводзілася пераадольваць шлях па старых пашкоджаных дарогах, выступіла з акцыяй пратэсту, завярнуўшыся ў ручнік і выкупаўшыся ў лужыне. Такім чынам мадэль спадзявалася заклікаць улады да рамонту шляху ў раён Мае Рамат. Іншыя жыхаркі Тайланда таксама прынялі ўдзел у акцыі пратэсту, але ў сваіх рэгіёнах. Напрыклад, пажылыя жанчыны Кхонкэнскай правінцыі паўтарылі ўчынак Палм. Паводле інфармацыі BBC, улады не займаліся рамонтам сельскіх дарог у краіне больш за 30 гадоў.
У жніўні стала вядома, што каля 900 жыхароў паўднёвакарэйскага павета Санджу пагаліліся нагала падчас акцыі пратэсту супраць размяшчэння амерыканскага комплексу супрацьракетнай абароны THAAD.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.