Вы тут

Падчас вакацый кітайцы выдаткуюць каля $72,7 млрд.


Падчас "залатога тыдня" - тыднёвых выходных з нагоды Нацыянальнага свята КНР (1-7 кастрычнiка) - у Кітаі адзначаецца значны рост колькасці турпаездак і выдаткаў, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Па дадзеных Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму КНР, за чатыры дні (з 1 па 4 кастрычніка) адметныя мясціны краіны краіны наведалі 415 мільёнаў  чалавек пры павелічэнні на 13,8 працэнта ў параўнанні з мінулым годам. Выдаткі турыстаў у маштабе краіны выраслі на 15,1 працэнтаа да 340 млрд. юаняў (50 млрд. долараў).

Свайго максімуму колькасць турпаездак і аб'ём выдаткаў дасягнулі ў панядзелак, калі амаль 108 млн. чалавек, якія адправіліся ў туры, выдаткавалі прыкладна 88 млрд. юаняў. Па дадзеных Кітайскай чыгуначнай карпарацыі, 1-4 кастрычніка чыгунка краіны перавезла больш 47,73 млн. пасажыраў, што на 10,5 працэнта больш, чым у мінулым годзе. Паводле прагнозу Кітайскай акадэміі турызму і онлайн-тураператара Ctrip, за тыдзень вакацый кітайскія турысты выдаткуюць каля Br480 млрд. юаняў (72,7 млрд. долараў), што перавысіць аналагічны леташні паказчык на 13,5 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.