Вы тут

Беларусбанк пакуль не будзе браць камісіі за плацяжы наяўнымі


Наяўным далі «індульгенцыю» мінімум — да новага года. Менавіта так каментуюць спецыялісты рашэнне Беларусбанка аб чарговай адтэрміноўцы камісіі за плацяжы наяўнымі беларускімі рублямі праз касы банка.


У прэс-службе гэтай фінансавай установы паведамілі, што такое рашэнне прынята ў сувязі з неабходнасцю правядзення дадатковай работы па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва. Тут трэба нагадаць, што гэты банк анансаваў увядзенне платы за наяўныя аперацыі ў сваіх касах з 1 жніўня, але потым тэрмін з'яўлення спецыяльнай камісіі перанеслі на 1 кастрычніка.

Як паведамляла «Звязда», новаўвядзенне не павінна было закрануць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй лінейцы плацяжоў і астатніх кліентаў па асобных пазіцыях. Напрыклад, не збіраўся банк браць камісію пры плацяжах у бюджэт і пры выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка). Не прадугледжвалася камісія таксама і за залічэнні на дабрачынныя рахункі і рахункі фізічных асоб, якія адкрыты ў Беларусбанку.

Цяпер фінансавая ўстанова паведамляе, што кіраўніцтва Беларусбанка прыняла рашэнне аб пераносе ўводу камісіі на нявызначаны тэрмін дзеля таго, каб спачатку павысіць фінансавую адукаванасць насельніцтва, зрабіць больш папулярнымі плацяжы з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (ДБА), банкаматаў і інфакіёскаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Наяўным далі «індульгенцыю»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.