Вы тут

«Полымя» ў адным з нумароў змясціў падборку вершаў паэтаў Пакістана


Часопіс «Полымя» — у адным з нумароў за 2016 год — змясціў вялікую падборку вершаў паэтаў Пакістана.


Алесь Бразгуноў і Адам Шостак — два перакладчыкі — прадставілі ў найстарэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданні паэтычныя творы Разак Надзіра, Анджума Салімі, Зэхра Нігах, Вазіра Ага, Сахара Імдада і яшчэ больш як дзесяць мастакоў слова Пакістана. Гэтая падборка далёка не выпадковы зварот беларускіх літаратараў да прыгожага пісьменства далёкай ад Беларусі краіны. Сёлета госцем Выдавецкага дома «Звязда» быў кіраўнік Акадэміі літаратуры Пакістана прафесар Касім Бугія. Ішлі перамовы пра развіццё стасункаў, пра тое, што варта наладжваць перакладчыцкія сувязі. І вось першы крок зроблены.

У прадмове да «палымянскай» публікацыі Адам Шостак піша: «Сучасная пакістанская паэзія нагадвае духмяную кветку з цудадзейным водарам. Яна шчымліва-лірычная і летуценная. Гэтай якасцю вылучаюцца вершы пакістанскіх жанчын. «Я — рака падаючых зорак, / Ты — недасяжная мэта» (Балрай Комал). Чытаючы пакістанцаў, разумееш, што жыццё чалавека кароткае. «Кветкі свежыя прарастаюць... на мёртвых галінках эмоцый», — адзначае Саміна Раджа. Іх аўтары сродкамі паэзіі прыцягваюць увагу да асобы чалавека, яе пачуццяў...»

А ў Пакістане зусім нядаўна ў часопісе Акадэміі літаратуры на ўрду надрукаваны ўрывак з адной з аповесцяў лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч.

У прастору беларуска-пакістанскіх літаратурных адносін можна дадаць і той факт, што нядаўна «Нёман» надрукаваў аповесць ураджэнца Беларусі Леаніда Чыгрына пра Пакістан 1980-х гадоў.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Мастацкія ўяўленні пра Пакістан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.