Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Усе рэформы мы правялi»


З удзелам прэзідэнта адбылася нарада па пытаннях узаемадзеяння з МВФ. Пры абмеркаваннi новай крэдытнай праграмы Беларусi з Мiжнародным валютным фондам неабходна, безумоўна, улiчваць iнтарэсы беларускага народа, заявiў Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Прэзiдэнт адзначыў, што ў МВФ ёсць стандартная форма ўзаемадзеяння з любой дзяржавай пры вядзеннi перагавораў аб прадастаўленнi крэдыту, i патрабаваннi, што выстаўляюцца, таксама ў цэлым аднолькавыя. «У мяне склалася дакладнае ўражанне, чаго хочуць акцыянеры, заснавальнiкi МВФ ад тых дзяржаў, з якiмi вядуцца перагаворы. Гэта значыць, у МВФ ёсць пэўная палiтыка, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Рашэннi прымаюцца ўсё ж такi па рэкамендацыях тых, у каго ў МВФ больш грошай, хто мае кантрольны пакет акцый. Дамiнуючыя акцыянеры — ЗША i ЕС. Без iх рашэнне МВФ нiколi не прымалася».

«Гэта суперлiберальныя патрабаваннi (стандартна выстаўляемыя МВФ. — Заўвага БЕЛТА). Скажу больш — у канчатковым вынiку яны нiчога не маюць з той палiтыкай, якую дэклараваў Прэзiдэнт на першых прэзiдэнцкiх выбарах, магчыма, на другiх, i нават цяпер, — заявiў беларускi лiдар. — Калi iх (патрабаваннi. — Заўвага БЕЛТА) прачытаеш, усё зводзiцца да аднаго (калi гаварыць аб сацыяльных напрамках): нiякага павышэння зарплаты, неадкладнае павышэнне тарыфаў i iншага. Камунiсты сказалi б — на ўдушэнне народа. Я не хачу сказаць, што нас хто-небудзь хоча ўдушыць. Нас нiхто не панукае, але, на жаль, формула такая».

«Хачу вас папярэдзiць — тых, хто вядзе гэтыя перагаворы: калi вы хочаце перакрэслiць усё, што зроблена народам i Прэзiдэнтам за 20 гадоў, гэтага не атрымаецца. Гэтым не займайцеся. Бедным беларускi народ мы рабiць не маем права», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

«Я не кажу, што ўсё, што вы прынеслi сёння, падыходзiць пад гэту негатыўную фармулёўку. Але я хачу пачуць вас, вашу матывацыю», — дадаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да ўдзельнiкаў нарады.

У якасцi аднаго з прыкладаў Аляксандр Лукашэнка прывёў патрабаваннi МВФ адносна палiтыкi па распараджэннi дзяржуласнасцю. «Я заўсёды гаварыў, што мы нiколi не будзем адмаўляцца ад дзяржаўнай уласнасцi, калi яна нармальна функцыянуе. Больш таго, мы будзем абапiрацца на яе, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Нам у вынiку прапануецца праз нейкi прамежак часу не тое што прыватызаваць усё i ўся, а наогул адысцi ад прыватызацыi. Прыняць нейкi там закон, i не закранаць гэта».

«I нават калi атрымаецца бандыцкая прыватызацыя, то праз 10 гадоў да гэтага пытання вярнуцца нельга. Пасля заканчэння трох гадоў як была прыватызацыя, так i застанецца», — заўважыў Прэзiдэнт.

Даўно нагнаўшым аскому кiраўнiк дзяржавы назваў i пытанне павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi. «Разважаючы над гэтым пытаннем, я спрабаваў падысцi да яго з iншага боку: хто павiнен плацiць i можа, той павiнен плацiць. Давайце паглядзiм, а хто зможа заплацiць па тых тарыфах, якiя нам сёння навязваюцца (з папярэджаннем не павышаць зарплату), — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Хто? Рабочы — не, селянiн — не, настаўнiк — не, урач — не, дзяржслужачы — не, афiцэр — не. А хто? Няхай 100—200 тыс. бiзнесменаў, а ў нас амаль 5 млн працуючых. Якi мы эфект ад гэтага атрымаем? Усё роўна за кошт бюджэту пачнём плацiць за настаўнiка, урача, рабочага, селянiна, дзяржслужачага, ваеннага. Але ў нас i патрабаваннi да бюджэту вельмi строгiя з боку МВФ».

На думку Прэзiдэнта, такая ж сiтуацыя можа адбыцца i ў рэальным сектары эканомiкi.

Кiраўнiк дзяржавы таксама падкрэслiў, што, як правiла, у вынiку рэзкага павелiчэння кошту паслуг у ЖКГ маюць месца вялiкiя неплацяжы. «Дарэчы, у нас пры цяперашнiх цэнах ужо, на маю думку, неплацяжы iснуюць па паслугах ЖКГ. Няхай невялiкiя, але яны iснуюць. Чаго мы даб'ёмся?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што некаторыя, у тым лiку ў складзе ўрада, выказваюць меркаванне аб неабходнасцi абавязковага правядзення тых цi iншых рэформ. «Я ўжо тысячу разоў гаварыў: усе рэформы мы правялi. Мы ўдасканальваем тое, што сёння ў нас ёсць», — заявiў Прэзiдэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».