Вы тут

Дзень пажылых людзей у Магілёве адзначаць зніжкамі


Сярод мерапрыемстваў, прысвечаных Дню пажылых людзей, льготныя стрыжкі ў цырульнях,
наведванне выставак і дабрачынны прагляд кінафільмаў. Напрыклад, у магілёўскім салоне «Чараўніца» простая стрыжка абыдзецца грамадзянам ва ўзросце на 30% танней, чым звычайна, а ў такой жа ўстанове пад назвай «Апельсін» любая стрыжка будзе каштаваць усяго 5 рублёў.


Праўда, перад тым, як ісці да майстра, трэба будзе патэлефанаваць і запісацца на паслугу. Па такім жа прынцыпе будуць працаваць на працягу трох дзён (з 29 верасня па 1 кастрычніка) і шэраг іншых магілёўскіх цырульняў. Зніжкі на іх паслугі складаюць ад 10 да 50%, некаторыя згодны рабіць прыгажосць наогул бясплатна. Першага кастрычніка магілёўскае прадпрыемства «Хімчыстка і мыццё бялізны» прапануе ўладальнікам пенсійных пасведчанняў зніжку 5% на ўсе паслугі. Гэтага ж дакумента будзе дастаткова, каб 1 і 2 кастрычніка бясплатна наведаць магілёўскія музеі і кінатэатры. Акрамя гэтага для пенсіянераў творчымі калектывамі Магілёва падрыхтаваны бясплатныя канцэрты, а ў Любужскім лесапарку арганізавана фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства «Сцежка здароўя».

Зніжкі і акцыі да Дня пажылых людзей рыхтуюць усе гандлёвыя аб'екты Магілёўшчыны. Пенсіянеры могуць набыць харчовыя і прамысловыя тавары танней на 3—30%. Сацыяльныя аб'екты Бабруйска і райцэнтраў таксама прадаставяць магчымасць сэканоміць. Напрыклад, у Асіповічах 1 кастрычніка памыць бялізну можна будзе танней на 10%. А Крычаўскае прадпрыемства «Бытпаслугі» абяцае ў гэты дзень стрыгчы пенсіянераў бясплатна.

— У вобласці сёння налічваецца больш за 270 тысяч чалавек непрацаздольнага ўзросту, — адзначае намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава. — Гэта людзі, якія шмат сіл уклалі ў тое, чым мы зараз карыстаемся. Яны і сёння вядуць актыўны лад жыцця, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах, падарожнічаюць, займаюцца спортам. Свята, якое адзначаецца 1 кастрычніка, — яшчэ адна спроба прыцягнуць увагу да гэтай катэгорыі насельніцтва і нагадаць  аб тым, што гэтыя людзі для нас зрабілі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Стрыжка, музеі і кіно

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».