Вы тут

Вызначаны самыя санлівыя нацыі свету


Больш за ўсё сярод народаў свету спяць галандцы, а менш за ўсё часу ў ложку праводзяць жыхары Японіі і Сінгапура. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, якія даследавалі стаўленне да сну ў прадстаўнікоў 100 краін свету. Свае высновы яны прадставілі ў часопісе Scіence Advances.


Матэматыкі з Універсітэта штата Мічыган атрымалі інфармацыю пра асаблівасці сну некалькіх тысяч чалавек дзякуючы бясплатнай мабільнай праграме па барацьбе з джэт-лагам — Entraіn. Пасля яе запуску ў 2014 годзе каля васьмі працэнтаў карыстальнікаў пагадзіліся (на ўмовах ананімнасці) падзяліцца з навукоўцамі інфармацыяй аб працягласці свайго сну. Спецыфічнасць выбаркі, папярэджваюць навукоўцы, не дае падставы меркаваць пра большасць насельніцтва па атрыманых такім чынам звестках.

Перш за ўсё даследчыкі высветлілі, што час адыходу да сну вызначаецца сацыяльнымі фактарамі — неабходнасцю доўга працаваць або вячэрнімі забаўкамі. Аднак будзіць людзей раніцай перш за ўсё ўнутраны біялагічны гадзіннік. Такім чынам, позняе засынанне непазбежна гарантуе дэпрывацыю сну.

Акрамя таго, высветлілася, што жанчыны ў сярэднім спяць на 30 хвілін даўжэй за мужчын. Яны раней кладуцца і пазней устаюць. Найбольш ярка гэтая тэндэнцыя праяўляецца ва ўзросце 30—60 гадоў. Мужчыны сярэдняга ўзросту звычайна пазбаўлены паўнавартаснага сну — яны вельмі часта спяць менш за належныя 7-8 гадзін. Дапамагае выспацца, як высветлілася, натуральнае асвятленне.

Нарэшце, навукоўцы даведаліся аб важнай ролі ўзросту ў вызначэнні часу сну. Чым старэйшымі становяцца людзі, тым раней яны кладуцца спаць. Пасля 55 гадоў роскід у звычках, якія датычацца сну, становіцца значна меншым (усе кладуцца і ўстаюць прыкладна ў адзін і той жа час). На думку даследчыкаў, гэта звязана з магчымасцямі біялагічных гадзіннікаў, якія звужаюцца.

Што тычыцца нацыянальных асаблівасцяў, то больш за ўсё спяць жыхары Нідэрландаў (у сярэднім 8 гадзін 12 хвілін) — гэта на 45 хвілін даўжэй, чым у японцаў і сінгапурцаў (7 гадзін 24 хвіліны).

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Галандцы спяць больш за ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».