Вы тут

Кузня чэмпіёнаў


Менавіта так называюць Слуцкую спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву. Дванаццаць яе выхаванцаў уваходзяць у нацыянальныя зборныя Беларусі.


У час ад­крыц­ця  дзі­ця­ча­га свя­та ганд­бо­ла.

Школа была створана больш як 60 гадоў таму па рашэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта на базе спартыўнай залы Дома афіцэраў і называлася проста спартыўнай школай. Тут дзейнічала 5 аддзяленняў: баскетбол, футбол, лёгкая атлетыка, валейбол, спартыўная гімнастыка.

— Усяго з дня заснавання ўстановы падрыхтавана 5 заслужаных майстроў спорту, 11 майстроў спорту міжнароднага класа і 51 майстар спорту, — дзеліцца поспехамі дырэктар ДЗЮСШ Аляксандр Панцялееў. — На працягу многіх гадоў школа рыхтуе спартсменаў высокага класа і лічыцца адной з лепшых на Міншчыне.

У свой час яе закончылі чэмпіёны Алімпійскіх гульняў па гандболе ў Барселоне Міхаіл Якімовіч і Юрый Шаўцоў, удзельніца дзвюх Алімпіяд па лёгкай атлетыцы Таццяна Шэўчык, уладальнік найвышэйшага еўрапейскага дасягнення ў штурханні ядра і пераможца спаборніцтваў «Дружба-84» у Маскве Сяргей Каснаўскас, чэмпіёнка свету сярод юніёраў па гандболе Антаніна Чыбангу. Выпускнікі школы — прызёр ІV Спартакіяды народаў СССР па плаванні, чэмпіёнка свету 1981,1982 і 1983 гадоў, пераможца міжнародных спаборніцтваў «Дружба-84» па акадэмічнай грэблі Алена Макушына, неаднаразовыя пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы, удзельнікі Алімпійскіх гульняў па сучасным пяцібор'і Анастасія Пракапенка (Пекін, Лондан) і Анастасія Мірончык-Іванова (Лондан), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы Вольга Маслакова, неаднаразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па кікбоксінгу Вераніка Дамброўская. Гэта далёка не поўны спіс тых, кім ганарыцца Слуцк, Мінская вобласць і наша краіна.

У 1992 годзе школе нададзены статус спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Яна ўваходзіць у нацыянальную сістэму дзіцячых і маладзёжных спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў. Толькі з 2000 года тут падрыхтавана больш як 1000 спартсменаў масавых разрадаў, 51 кандыдат у майстры спорту, 18 майстроў спорту, 8 майстроў спорту міжнароднага класа, 1 заслужаны майстар спорту.

Школа праводзіць падрыхтоўку спартсменаў па 4 відах спорту: гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, плаванне. На 4 аддзяленнях у 63 вучэбных групах займаюцца 618 навучэнцаў. Заняткі вядуць 23 трэнеры-выкладчыкі.

Алена Даўжанок

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена Пясецкага

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.