Вы тут

Што стала з алімпійскімі аб'ектамі, на якія пайшлі сотні тысяч долараў


Калісьці на гэтых стадыёнах вырашаліся лёсы: хтосьці тут перамагаў і заставаўся ў вачах мільёнаў героем, а хтосьці падаў і трываў самыя крыўдныя няўдачы. Сцены алімпійскіх збудаванняў бачылі мора слёз і горы радасці, тысячы расчараванняў і сотні перамог, але ў кожнага алімпійскага аб'екта пасля завяршэння самых маштабных спартыўных спаборніцтваў пачыналася свая, новая, гісторыя.


Алімпіяда-1964, Токіа (Японія)

Арэна «Ніпон Будакан» была пабудавана для спаборніцтваў па дзюдо. Але цяпер стадыён, назва якога перакладаецца з японскай як «зала баявых мастацтваў», вядомы ва ўсім свеце не міжнароднымі спартыўнымі спаборніцтвамі, а гучнымі музычнымі шоу. Першай рок-групай, якая адыграла тут серыю канцэртаў у 1966 годзе, стала The Beatles.

З 1970-х гадоў пабачылі свет дзясяткі канцэртных альбомаў, якія запісвалі на «Будакан» The Kіss, Deep Purple, Bay Cіty Rollers, Blur, Duran Duran, Эрык Клэптан, Фрэнк Сінатра, Боб Дылан, Озі Осбарн і іншыя выканаўцы.

Алімпіяда-1980, Лэйк-Плэсід (ЗША)

Вельмі практычнае прымяненне Алімпійскай вёсцы знайшлі амерыканцы. У 1980 годзе зімовую Алімпіяду (ужо другі раз — першы быў у 1932-м) прымала вёска Лэйк-Плэсід у штаце Нью-Ёрк.

Алімпійскую вёску ў гарах Адзіронак будавалі зняволеныя. Да пачатку гульняў іх выселілі, але ненадоўга: увосень 1980-га, менш чым праз год пасля завяршэння спаборніцтваў, інтэрнат спартсменаў афіцыйна стаў папраўчай калоніяй.

Алімпіяда-1980, Масква (СССР)

У 1980 годзе стадыён «Лужнікі» стаў адным з найважнейшых месцаў правядзення летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве. Менавіта адсюль пад сумную песню ляцеў у начное неба алімпійскі Мішка. У 1998 годзе стадыён быў уключаны УЕФА ў спіс пяцізоркавых еўрапейскіх футбольных стадыёнаў. У 2018 годзе «Лужнікі» прымуць фінал чэмпіянату свету па футболе.

Мінскі стадыён «Дынама», на якім у 1980-м прайшоў алімпійскі футбольны турнір, цяпер знаходзіцца ў працэсе рэканструкцыі. Яго здача плануецца на 2017 год, стадыён павінен стаць шматфункцыянальнай арэнай.

Алімпіяда-1984, Сараева (Югаславія)

Калі сам горад за два дзесяцігоддзі змог адысці ад ваенных дзеянняў, то алімпійскія аб'екты, якія раней былі ўпрыгажэннем Сараева, цяпер больш нагадваюць руіны. Напрыклад, так зараз выглядае бабслейная траса, якая прымала спартсменаў 32 гады таму.

А на месцы Алімпійскай вёскі цяпер раскінуліся могілкі.

Алімпіяда-2004, Афіны (Грэцыя)

Крызіс, які накрыў Грэцыю, і безгаспадарчасць месцічаў адбіліся на алімпійскіх будынках. Гэта басейн, які застаўся пасля летніх Алімпійскіх гульняў, што прайшлі  ўсяго 12 гадоў таму.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Жыццё пасля Алімпіяды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?