Вы тут

162 мігранты загінулі ў выніку караблекрушэння ў Міжземным моры


Егіпецкія ўлады ўдакладнілі звесткі наконт колькасці мігрантаў, якія загінулі ў выніку караблекрушэння ў Міжземным моры. Згодна з абноўленай інфармацыяй, гэта 162 чалавекі.


Фота: ipress.ua

Пры гэтым чыноўнікі і ратавальнікі прызнаюць, што яшчэ дзясяткі людзей прапалі без весткі, і надзея на іх выратаванне вельмі малая.

На судне, што затанула раніцай 21 верасня за 12 кіламетраў ад узбярэжжа Егіпта, паводле розных звестак, знаходзілася ад 400 да 600 чалавек, якія спрабавалі дабрацца да Еўропы. На гэты час пацверджана выратаванне 165-ці пасажыраў. Напярэдадні егіпецкая пракуратура паведаміла аб арышце чатырох членаў каманды з патанулага баркаса, 9 падазроных аб'яўленыя ў вышук.

tvr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».