Вы тут

Ключы ад шасці аўтамабіляў «Газель» перадаў дамам-інтэрнатам БСЖ


Ключы ад шасці аўтамабіляў «Газель», спецыяльна пераабсталяваных пад сацыяльны транспарт для інвалідаў-калясачнікаў, перадаў кіраўнікам дамоў-інтэрнатаў для інвалідаў і ветэранаў працы Беларускі саюз жанчын. Такі падарунак БСЖ атрымаў ад кіраўніка расійскай групы кампаній «Сансіці» Мікалая Уласюка ў межах дабрачыннага руху «З любоўю да Беларусі», ініцыяванага саюзам.


Салоны «Газеляў» часткова пазбаўлены пасажырскіх крэслаў, каб вызваліць месца для калясак. Для іх фіксацыі на падлозе машын усталяваны спецыяльныя крапежныя элементы. Прадугледжана дадатковае асвятленне салона і падножак. Для бяспечнай пагрузкі інвалідаў зроблены электрагідрапад'ёмнікі з пультам кіравання.

— Дырэктары інтэрнатаў будуць выкарыстоўваць гэтыя аўтамабілі, каб людзі маглі праехаць па нашай краіне, пабываць у сталіцы, наведаць музеі, далучыцца да беларускіх культурных падзей. А магчыма, выехаць і за межы Беларусі, напрыклад у тую ж Маскву, — выказала спадзяванні Марыяна ШЧОТКІНА, старшыня Беларускага саюза жанчын. — Тое, што гэтыя аўтобусы зараз стаяць тут, што яны абсталяваны па самым апошнім слове тэхнікі, — усё гэта дзякуючы неабыякавасці людзей. Атрымоўваючы гэты транспарт, мы думалі таксама і пра нашых дзяцей. Бо з дапамогай спецыяльных аўто яны змогуць ездзіць на трэніроўкі і займацца спортам і, магчыма, з іх у будучым вырастуць нашы параалімпійскія зоркі.

Расійскі мецэнат, які мае беларускія карані і нядаўна стаў бацькам трайнят, трымаўся сарамліва і шчыра ўсміхаўся. Атрымаўшы ад БСЖ удзячнае пісьмо за дапамогу, ён сказаў, што «шчаслівы, што можа быць карысным для сваёй радзімы, і рады, што яго грамадзянскі парыў знайшоў падтрымку ў саюза».

Аўтамабілі ГАЗ-3221 агульным коштам $125 тыс. атрымалі кіраўнікі Віцебскага, Гродзенскага, Лагойскага, Расцянскага, Ляснянскага дамоў-інтэрнатаў і дома-інтэрната «Шубіна» ў Гомельскай вобласці.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Падарунак — ад таты трайнят

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.