Вы тут

Фестываль «Покліч Палесся» пройдзе 24 верасня


Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Покліч Палесся» пройдзе 24 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

У мерапрыемствах фэсту возьмуць удзел больш за 20 творчых калектываў, майстры і рамеснікі з 8 раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 3 раёнаў Брэсцкай (Лунінецкі, Пінскі, Столінскі) абласцей, а таксама калектыў Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».


Яны прадставяць на падворках фрагменты старадаўніх летніх і восеньскіх каляндарна-земляробчых і сямейна-бытавых свят і абрадаў, выступяць у канцэрце-прэзентацыі разнажанравых узораў фальклору. Згодна з канцэпцыяй падворкаў, усе яны складуць адну палескую вёску, дзе кожны раён будзе насіць пэўную назву вуліцы, якая адлюстроўвае яе змест.

Урачыстае адкрыццё фэсту пачнецца з цырымоніі ўручэння статуэткі-сімвала «Ганаровы паляшук». Упершыню ў межах «Поклічу Палесся» пройдзе фестываль юных майстроў «Перазвон талентаў» з удзелам дзяцей, якія прадэманструюць розныя віды рамёстваў, творы дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, закліканыя прыцягнуць увагу да ідэі захавання самабытнай культуры праз бесперапыннасць перадачы традыцый ад старэйшага пакалення да малодшага. Будзе працаваць літаратурна-тэатральная пляцоўка «Адвечны спеў зямлі палескай».

Бліжэй да вечара адбудзецца ІІ конкурс прыгажосці «Палеская прыгажуня-2016», які будзе папярэднічаць канцэрту песенных і харэаграфічных калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Малдовы і Кітая.

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне арганізатарам, удзельнікам і гасцям ІV Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Покліч Палесся». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады свайго існавання гэтае свята стала адным з цэнтраў прыцягнення талентаў, а таксама пляцоўкай для зацікаўленай размовы аб тым, як зрабіць палескі рэгіён і краіну прывабнымі для замежных гасцей, інвестараў, дзелавых людзей.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Унікальнае багацце палескай зямлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».