Вы тут

Праз колькі часу пасля выкліку павінна прыбыць міліцыя?


Адказвае старшы інспектар аддзялення каардынацыі арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС маёр міліцыі Уладзімір СЛЕСАРЭНКА.


Адзінага адказу на гэтае пытанне няма, умовы залежаць ад шэрагу фактараў. У горадзе найбліжэйшы нарад ці ўчастковы інспектар павінен прыбыць на месца здарэння на працягу 10 хвілін, калі з часу здзяйснення злачынства прайшло не больш за адну гадзіну альбо маюцца звесткі аб злачынцу. У тым выпадку, калі прайшло больш за гадзіну, на месца ўжо накіроўваецца не нарад, а следча-аператыўная група. Пры паступленні інфармацыі, якая паказвае на прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, у бліжэйшага нарада ёсць не больш за 15 хвілін, каб прыбыць па адрасе. Следча-аператыўная група абмежаваная 25 — 50 хвілінамі ў залежнасці ад часу здзяйснення злачынства і наяўнасці звестак аб злачынцу.

Калі ж пацярпелы знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, а правапарушальнік вядомы і з моманту супрацьпраўнага дзеяння прайшло не больш за гадзіну, нарад ці ўчастковы інспектар міліцыі прыедзе на адлегласць да 30 км на працягу гадзіны, на адлегласць больш за 30 км — за паўтары гадзіны.

У цяперашні час значная ўвага надаецца ўдасканаленню тэхнічнага забеспячэння міліцыі. Напрыклад, супрацоўнікі органаў унутраных спраў Мінскага гарнізона выкарыстоўваюць у працы радыёстанцыі з GPS-датчыкам. Аператыўны дзяжурны на інтэрактыўнай карце бачыць, які нарад знаходзіцца бліжэй да месца выкліку, і перадае яму паведамленне, што спрыяе павышэнню хуткасці.

Сутнасць працы міліцыі — аказаць дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, таму варта памятаць, што тэлефон 102 з'яўляецца нумарам экстраннай службы, якім мэтазгодна карыстацца толькі ў выпадках пагрозы жыццю і здароўю, а таксама для паведамленняў аб злачынствах і правапарушэннях, відавочцамі якіх вы сталі. Для вырашэння больш дробных і нетэрміновых праблем варта звярнуцца да ўчастковага міліцыянера або ў аддзел (упраўленне) унутраных спраў. Усе тэлефоны знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Калі ў вас ёсць пытанні да супрацоўніака міліцыі, можаце звяртацца з імі ў рэдакцыю газеты «Звязда» па тэлефоне 8 (017) 287-18-71, на электронны адрас info@zviazda.by (з пазнакай «Пытанне МУС») або па пошце: г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а,  220013.

Дар'я КАСКО

kasko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».