Выстаўкi латвiйскiх фотамастакоў «Адзiн дзень у жыццi бiблiятэкi» (Валтэр Палякоў) i «Дзень разам з бiблiятэкарам» (Iмантс Уртанс), якiя раней праходзiлi ў Лiтве, Эстонii, Швецыi, Фiнляндыi, Германii, Польшчы i Расii, працуюць у Цэнтральнай бiблiятэцы iмя Янкi Купалы. На фотаздымках — побыт чытачоў i бiблiятэкараў Рыгi, знаёмы i блiзкi для ўсiх, хто мае дачыненне да кнiгi.
— Мы вырашылi задакументаваць працэс працы бiблiятэкара, — расказвае гiсторыю стварэння выставак дырэктар Рыжскай цэнтральнай бiблiятэкi Дзiдра ШМIТА. — На працягу года за побытам нашых супрацоўнiкаў i наведвальнiкаў назiраў фотамастак. Дзякуючы гэтаму, кожны, хто прыйдзе паглядзець на фотаздымкi, здолее «зазiрнуць» у наша жыццё.
Алена Кубышкiна, дырэктар Цэнтральнай бiблiятэкi iмя Янкi Купалы, расказала, што iдэi для супрацоўнiцва памiж бiблiятэкамi з'явiлiся падчас святкавання Дзён Рыгi ў Мiнску. Сувязi наладжваюцца хутка: за некалькi месяцаў была арганiзавана выстаўка, знайшлiся далейшыя кiрункi для падтрымкi стасункаў.
Так, ужо на гэтым тыднi прадстаўнiкi мiнскай бiблiятэкi прынялi ўдзел у мiжнароднай канферэнцыi ў Рызе, прысвечанай 110-годдзю з дня заснавання Рыжскай цэнтральнай бiблiятэкi.
Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ
Фота Кастуся ДРОБАВА
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.