Вы тут

У чым праблема рэспублiканскага конкурсу кiнапраектаў?


Iснуе феномен, у адпаведнасцi з якiм падчас крызiсных сiтуацый сфера мастацтва квiтнее. Як бы жудасна гэта нi гучала, чалавечы боль, пакуты, ваенныя канфлiкты ў нейкiм сэнсе актывiзуюць творцаў, становяцца крынiцай натхнення i музай на Гелiконе. У гэтым кантэксце зразумела, чаму беларускi кiнематограф да гэтых часоў рэфлексуе на тэму Вялiкай Айчыннай вайны, а нацыянальная кiнастудыя не можа пазбавiцца мянушкi «Партызанфiльм». З гэтай прычыны Другая сусветная з зайздроснай рэгулярнасцю адгукаецца ў нашым кiнамастацтве. Чарговы рэспублiканскi конкурс кiнапраектаў, прыём заявак на якi завяршыўся 12 верасня, абвясцiў адразу два так званыя «лоты» на адпаведную тэму — 39-хвiлiнная дакументалка пра Вялiкую Айчынную вайну i 4-серыйны тэлевiзiйны фiльм пра гераiчную барацьбу савецкага народа супраць нямецка-фашысцкiх акупантаў.


У стаўленнi да падзей першай паловы 1940-х гадоў наша грамадства збольшага падзялiлася на дзве часткi. Першая стамiлася ад масiўнай спекуляцыi на набалелай тэме i падсвядома адсоўвае ад сябе звязаныя з ёй iнiцыятывы. Другая ўпэўненая ў тым, што памяць пра жахi вайны дапаможа нам пазбегнуць iх у будучынi. З гэтым жа матывам, напэўна, Мiнiстэрства культуры клапоцiцца пра стварэнне адпаведных кiнакарцiн. Але давайце паспрабуем успомнiць створаныя за апошнiя гады фiльмы пра Вялiкую Айчынную вайну, што сапраўды вартыя ўвагi (амаль у адзiночным лiку ўспамiнаецца «У тумане» Сяргея Лазнiцы паводле Быкава). I давайце ўспомнiм тэлесерыялы, для якiх сакраментальная тэма становiцца толькi сюжэтным апраўданнем для з'яўлення на экране пагонь, боек i перастрэлак. Памяць пра гэтыя няўдалыя ўзоры не дапамагае нам пазбягаць iх бессэнсоўнага стварэння ў будучынi.

Вiдавочна, конкурсныя дакументы не арыентуюцца на мастацтва кiно: у катэгорыi iгравых фiльмаў «заказана» толькi пяць серыялаў i нiводнай поўнаметражнай карцiны (кiнаверсii серыялаў не лiчацца). Тэмы гучаць патэтычна: «дзейнасць сучасных абаронцаў Айчыны па забеспячэннi нацыянальнай бяспекi» (мiнулы раз у гэтай катэгорыi быў створаны шаблонны i непераканаўчы фiльм цыкла «Дзяржаўная гранiца»), «праблемы развiцця i ўмацавання iнстытута сям'i i шлюбу ў сучасным беларускiм грамадстве», «сацыяльная праблематыка асобасных узаемаадносiн у сучасным беларускiм грамадстве», «фармiраванне пазiтыўнага вобраза сучаснай Беларусi ў грамадска-сацыяльным кантэксце» (незразумела, тэма гэта альбо задача). Напiсана, тэма.

Затое сярод дзесяцi замоўленых анiмацыйных фiльмаў ёсць сiмпатычныя iнiцыятывы — «пазнавальныя гiсторыi з адказамi на дзiцячыя «чамучкi» з нацыянальным каларытам» цi «навучанне дзяцей беларускай мове».

I ў той жа час быццам кулаком па стале стукаюць ментарскiя, настаўнiцкiя лоты пра выхаванне ў дзецях неабходнасцi ведаў i ўседлiвасцi, правiлаў этыкету i паводзiнаў, спачування i дабрынi. Толькi павучальныя матывы павiнны быць не тэмай, а падтэмай, бо попытам сярод дзяцей карыстаецца выключна забаўляльны кантэнт, i толькi ён — цiкавы — здольны прасунуць высокiя памкненнi дарослых.

На шчасце, значную ўвагу конкурс кiнапраектаў аддаў дакументальным фiльмам: у спiсе ўтрымлiваюцца цэлыя дванаццаць заявак на неiгравыя кiнакарцiны, таму заказчык здолеў умясцiць сюды звароты да розных часоў. У дачыненнi да мiнулага гаворка iдзе пра гiсторыю беларускага кнiгадрукавання, класiкаў беларускага кiно, юбiлеi Янкi Купалы i Якуба Коласа, жыццё i творчасць Уладзiмiра Мулявiна, выдатных дзеячаў музычнага мастацтва. У меншай ступенi арганізатараў цiкавiць, але ўсё ж цiкавiць, даследаванне дакументалiстамi сённяшняга дня на тэмы «актуальныя праблемы сучаснага жыцця Беларусi» i «актуальныя праблемы культуры Беларусi», «мiласэрнасць у сучасным беларускiм грамадстве» цi «жыццё беларускай глыбiнкi» (адна з топавых тэм беларускага, у тым лiку незалежнага, кiно). Дарэчы, у катэгорыi дакументальных фiльмаў таксама iдзе гаворка пра дзейнасць абаронцаў Айчыны па забеспячэннi нацыянальнай бяспекi — гэта другая агульная з iгравым кантэнтам тэма.

Цалкам справядлiвы механiзм фiнансавання кiно праз конкурс у нашых умовах набыў скажоную форму. У той час, як заказчыкам выступае Мiнiстэрства культуры, якое выдзяляе не прыватныя грошы, а дзяржаўныя, што належаць кожнаму грамадзянiну краiны, конкурс стаў закрытай працэдурай, што нiяк не цягне на сапраўдны пiтчынг. Прэзентацыя кiнапраектаў i тым больш вызначэнне пераможцаў адбываюцца ў кулуарах, весткi з якiх да шырокай грамадскасцi не далятаюць. Атрымлiваецца, што беларуская форма конкурсу кiнапраектаў ставiць у няёмкае становiшча, па-першае, беларусаў, грошы якiх размяркоўваюць на часта нецiкавае для iх кiно, па-другое, незалежных экспертаў з камiсii, бо iх прапановы носяць толькi рэкамендацыйны характар, па-трэцяе, незалежных кiнавытворцаў, якiя разумеюць, што iх шанцы атрымаць фiнансаванне ў параўнаннi з «Беларусьфiльмам» даволi сцiплыя.

Чарговы конкурс не прапанаваў стварыць нiводнага дэбютнага, фестывальнага i ўвогуле поўнаметражнага iгравога фiльма, праўда, ёсць чаго чакаць ад анiмацыi i дакументалiстыкi. Пабачым, цi ўзбагацiць гэты конкурс культуру.

Iрэна КАЦЯЛОВIЧ

katsyalovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: З шырока заплюшчанымi вачамi

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.