Вы тут

БРСМ дапамог добраўпарадкаваць тэрыторыі храмаў i манастыроў


30 цэркваў, якiя размешчаны на тэрыторыi Гомельскай вобласцi, прыцягнулi ўвагу валанцёраў ад БРСМ. З красавiка па верасень, падчас дабрачыннай рэспублiканскай акцыi «Аднаўленне святынь Беларусi» моладзь аказвала дапамогу ў добраўпарадкаваннi тэрыторый храмаў i манастыроў.


Як расказаў прэс-сакратар Гомельскага абласнога камiтэта БРСМ Арцём Карпенка, прадстаўнiкi руху «Добрае сэрца» аказвалi дапамогу на манастырскiм падворку Свята-Мiкольскага мужчынскага манастыра ў вёсцы Церуха, каля гомельскiх Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора, цэркваў Святога Серафiма Сароўскага, Праабражэння Гасподняга, на прыходзе Свяцiцеля Мiкалая ў вёсцы Данiлавiчы i многiх iншых:

— Удзел дзяцей у акцыi «Аднаўленне святынь Беларусi» iграе iстотную ролю ў iх духоўна-маральным выхаваннi. Важна, што моладзь шануе духоўную спадчыну продкаў i дапамагае яе захоўваць для нашчадкаў.

Для самых актыўных валанцёраў на свята Раства Багародзiцы была арганiзавана экскурсiйная праграма, падчас якой яны наведалi праваслаўныя i каталiцкiя храмы горада над Сожам. Таксама маладыя людзi прынялi ўдзел у адкрытым мiжканфесiйным дыялогу каталiцкай i праваслаўнай канфесiй.

Iрына АСТАШКЕВIЧ

iost@zviazda.by

Загаловак у газеце: Экскурсiя для валанцёраў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.