Вы тут

Мінскія аптэкі РУП "Белфармацыя" аб'явілі 20-працэнтныя скідкі


Мінскія аптэкі РУП "Белфармацыя" аб'явілі 20-працэнтныя скідкі да Сусветнага дня фармацэўта, паведамілі на прадпрыемстве.


Фота: zubr.in.ua

"Аптэкі РУП "Белфармацыя" ў час акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня фармацэўта, па 25 верасня ажыццяўляюць рэалізацыю лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці з прадастаўленнем усім пакупнікам скідкі з рознічнай цаны ў памеры да 20 працэнтаў", - сказалі на прадпрыемстве.

У аптэках да Сусветнага дня фармацэўта таксама праводзяцца акцыі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы захворванняў з удзелам медыцынскіх прадстаўнікоў айчынных фармпрадпрыемстваў, кансультацыі спецыялістаў, конкурсы, віктарыны, размовы з навучэнцамі школ, гімназій, ліцэяў аб ролі фармацэўтычных работнікаў у ахове здароўя людзей.

На прадпрыемстве дадалі, што для паляпшэння даступнасці лекавага забеспячэння насельніцтва таксама дзейнічаюць пастаянныя скідкі. Усе аптэкі прадпрыемства рэалізуюць лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці са скідкай да 10 працэнтаў.

Сусветны дзень фармацэўта, які быў заснаваны саветам Міжнароднай фармацэўтычнай федэрацыі, адзначаецца 25 верасня. Тэма Сусветнага дня ў 2016 годзе - "Фармацэўты з клопатам пра Вас".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».