Вы тут

«Абражаць «былых» — гэта зневажаць у першую чаргу саміх сябе»


«Паслухаеш часам, як «красамоўна» апісваюць сваіх былых (ды і дзеючых) сужэнцаў некаторыя жанчыны, і задумаешся... Самі ж іх выбіралі! А да сябе пры гэтым — ніводнай прэтэнзіі, маўляў, я ўся такая разумная, прыгожая, правільная...

Ага!.. Я таксама была не ў захапленні ад уласнага мужа, але ж САМА выбірала! Сама выбірала — сама і пазбавілася ад яго, у сэнсе, падала на развод. І разышліся мы, як у моры караблі, бо аказаліся рознымі людзьмі па жыцці. Рознае выхаванне, розныя прынцыпы, розныя інтарэсы... Ён стаў мне не цікавы і як мужчына, і як асоба. Развіталіся — і вось ужо некалькі год жыву адна. Але нікому не скарджуся на яго, не ныю, што ён «сволач» і «гад», што «сапсаваў мне жыццё». Можа, гэта я яму жыццё сапсавала? Можа, гэта я не адпавядала яго ідэалам, не раздзяляла яго памкненняў, не чытала яго кніжкі, не глядзела на свет яго вачыма? Дык у чым ён вінаваты? Ні ў чым. Ён — чалавек, які мае права на ўласныя погляды, адрозныя ад маіх. Магчыма, я яго погляды і не падзяляю, але паважаю. Абражаць «былых» — гэта зневажаць у першую чаргу саміх сябе. Не дачакаецеся!»

Ларыса К.

Загаловак у газеце: Сама выбірала!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.