Вы тут

Легенды ў палотнах, палотнаў i арт-тусоўкi ў сталiчнай прасторы


«Мастакi, лiтаратары, музыкi апынулiся ў машыне часу — у гэтай талерцы яны ляцяць над беларускiмi збудаваннямiгарадамi. Карцiна ахоплiвае час ад Вялiкага Княства Лiтоўскага да XIX стагоддзя. Своеасаблiвыя замкi, дамы рамеснiкаў i сялян — усё гэта адрознiвалася ад заходняй i ўсходняй архiтэктуры, мела свае дасягненнi, якiя ў свой час прываблiвалi мяне. Тут ёсць менскае замчышча, гарадзенскiя i лiдскiя сядзiбы...» У мiнскай прасторы «Верх» адкрылася выстава Global Warning/Global Warming найвядомейшага беларускага мастака Алеся Родзiма (Родзiна), палотны якога ў культавым месцы Берлiна шмат гадоў узвялiчвалi беларускае мастацтва, культуру i саму краiну.


Берлiнскi арт-цэнтр «Тахелес» (назва ў перакладзе з iдыш прыкладна азначае адкрытае выказванне свайго меркавання), што размяшчаўся ў будынку са сваёй асобнай гiсторыяй на скрыжаваннi Аранiенбургерштрасэ i Фрыдрыхштрасэ, — гэта легенда. Яшчэ ў 1990 годзе, калi i без таго напаўразбураную пабудову ўлада ўнесла ў спiс на знiшчэнне, яе «акупавала» група мастакоў, з чаго пачаўся, напэўна, найслаўнейшы перыяд будынка, узведзенага ў 1907 годзе. У гэтых сценах i па-за iх межамi тусавалiся мастакi, музыкi, перформеры, тэатралы, лiтаратары — словам, творчыя людзi авангарднага, маргiнальнага, альтэрнатыўнага кшталту. Не пералiчыць, колькi тэкстаў напiсана пра гэта месца, колькi людзей тут пабывала, колькi цыгарэт выкурана на гэтых плошчах i колькi лiтраў алкаголю выпiта — яно мае даволi неадназначную рэпутацыю.

У пачатку 2000-х гадоў у «Тахелесе» прайшла выстава беларускiх мастакоў, сярод iх экспанаваўся адрозны ад iншых Алесь Родзiм, якому прапанавалi тут застацца. «У мяне была прыкладна такая ж, пад тысячу квадратных метраў (як у прасторы «Верх». — Аўт.), плошча, дзе экспанавалася каля сотнi маiх твораў, — кажа Алесь Родзiм. — Берлiн з'яўляецца перакрыжаваннем турыстычных маршрутаў, таму «Тахелес», i ў прыватнасцi маю выставу, наведвала каля тысячы турыстаў за дзень, за ўвесь час па самых сцiплых падлiках беларускае мастацтва, якое я ўвасабляў, убачылi больш за мiльён чалавек».

У нейкiм сэнсе «Тахелес», што з 2012 года як арт-цэнтр на скрыжаваннi Аранiенбургерштрасэ i Фрыдрыхштрасэ ўжо не iснуе, цi яго важкая частка аказалiся ў прасторы «Верх» у Мiнску — маштабная выстава прадстаўляе створаныя за трынаццаць гадоў работы Алеся Родзiма.

Як гэта было ў самiм «Тахелесе», дзе майстэрнi мастакоў адначасова былi i галерэямi, дзе Алесь Родзiм падчас работы выставы пiсаў свае палотны на вачах у цiкаўнай публiкi, мастак працуе i ў прасторы «Верх». Шукайце вачыма чалавека з пэндзлем i фарбамi, — гэта ён, Родзiм. Традыцыя працягваецца.

Для таго каб вызвалiцца ад чалавечых кантактаў i крыху памедытаваць, тут ёсць усе ўмовы таксама — неахопнае мастацтва, адпаведны музычны фон, шмат прасторы i паветра. Ва ўсiм гэтым можна аказацца ў адзiноце, нават калi недзе гучаць чалавечыя галасы, — варта толькi захацець.

Трынаццацiгадовы пласт работы не так проста ахапiць — гэтыя постапакалiптычныя сюжэты, у якiх так цi iнакш суiснуюць мiнулае, сучаснасць i будучыня, са шматлiкiмi падрабязнасцямi матэрыяльнага свету i нематэрыяльнымi трактоўкамi, базуюцца на беларускiх мiфалагiчных матывах.

«Беларускi этнас неймаверна багаты; чытанне казак патрабуе моцнага напружання, яны ўражваюць мяне, з гэтага свету не хочацца выходзiць. У свой час я набраўся выдатнейшых вобразаў, на гэтым этнасе i легендах я працую. Напрыклад, у вялiкай карцiне «Каранi» заблытаная гiсторыя ўсяго чалавецтва, у «Фатуме» нованароджанаму, што глядзiць на свет шырокiмi вачыма, лёс будзе ўказваць куды iсцi i як».

Кажуць, проста так у Берлiне не атрымаеш i метра, у распараджэннi Алеся Родзiма цягам гадоў былi цэлых семсот. I калi яго палотны носяць унiверсальны характар, так прыемна ад самога мастака атрымаць пацвярджэнне, што яго муза хаваецца ва ўсiм, што тычыцца Беларусi — гiсторыi, сучаснасцi i будучынi. «Гэта кангламерацыя натхняе i дае асаблiвую вобразную стылiстыку».

Гэта не адзiная карцiна Алеся Родзiма з позiркам у будучы час, якi мае аўтарытэтнае права на цiкавасць. З той нагоды, што будучыня iснуе на палотнах не ў адзiночным лiку, а падмацоўваецца мiнулым i днём сённяшнiм (i ён так iмклiва сыходзiць у прошлы час), мы лiшнi раз усведамляем, што гiсторыя — не толькi падручнiк i прадмет для вывучэння — гэта i ёсць мы самi. Бо на тое, якiмi сёння мы i навакольны свет з'яўляемся, паўплываў кожны рух.

«Будучыня — гэта цемра. Яе хочацца распазнаць, раскаларызаваць, перадаць вобразы, якiя я бачу, i кiрункi ў глабальным сэнсе, па якiх чалавецтва, на мой погляд, можа iсцi. Зразумела, тут ёсць i станоўчыя, i адмоўныя рысы, але гэта i цiкава, за кошт супярэчнасцi — прыгожа. Паколькi чалавецтва авалодала найноўшымi тэхналогiямi, яму будзе лягчэй спраўляцца з праблемамi, толькi пры ўмове, што тэхналогiямi будзе валодаць розум, а не падсвядомасць. Тады будучыня стане нечым моцным i фантастычным».

Выстава Global Warning/Global Warming будзе працаваць некалькi месяцаў: 13 верасня яна адкрылася, 13 снежня стане яе апошнiм днём. «Пляцоўка павiнна ажыць», — кажа Алесь Родзiм. Цiкава, як частка легендарнага берлiнскага «Тахелесу» ажыве ў Мiнску.

Iрэна КАЦЯЛОВIЧ

katsyalovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Тахелес» у Мiнску

Каментары

Выдатны тэкст! Дзякуй за навіну, Родзіча нельга прапусціць. А што за прастора такая"Верх"?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».