Вы тут

Дзіцячая чыгунка закрые сезон 25 верасня


25 верасня адбудзецца ўрачыстае закрыццё летняга сезона Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава. Падчас яго сёлета было перавезена 43 тысячы пасажыраў.


На станцыі «Заслонава» адбудзецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 61-га сезона. На мерапрыемстве чатыром лепшым навучэнцам Дзіцячай чыгункі ўручаць ганаровыя граматы ад Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, а лепшым выпускнікам — памятныя гадзіннікі ад начальніка Дзіцячай чыгункі. Акрамя таго, чатыры юныя чыгуначнікі будуць узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Дзіцячай чыгункі». Лепшыя машыніст, дзяжурны па станцыі, праваднік і пуцявік у рамках конкурсу «Лепшы па прафесіі» атрымаюць дыпломы і граматы. Адмысловым кубкам будзе адзначаны пераможца футбольнага турніру сярод змен Дзіцячай чыгункі. Таксама ўзнагародзяць «Лепшую змену» сезона, якой уручаць пераходны вымпел і дыплом. Першы цягнік у гэты дзень адправіцца са станцыі «Заслонава» ў 11.00, а апошні ў 14.52, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Дзіцячая чыгунка сёння — гэта, перш за ўсё, першая ступень прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». У маі 2009 года быў адкрыты новы навучальны цэнтр з прафілюючымі навучальнымі класамі і камп'ютарным кабінетам. Заняткі ў ім праводзяцца з кастрычніка па красавік.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ушануюць лепшых юных чыгуначнікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».