Вы тут

Радыё «Беларусь» адкрыла 55-ы вяшчальны сезон


Міжнароднае радыё «Беларусь» днямі ўрачыста адкрыла сезон 2016-2017 года — дарэчы, сёлета ён юбілейны, бо ўпершыню пазыўныя станцыі прагучалі ў эфіры 55 гадоў таму!


— Дзякуючы радыё «Беларусь» ва ўсім свеце ведаюць пра нашу краіну больш — і гэта не толькі слухачы з суседніх краін. Сігнал з Мінска праз спадарожнікі прымаюць у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе, акрамя таго, мы прысутнічаем у сацыяльных сетках, на інтэрактыўных платформах і інтэрнэт-канале YouTube, — адзначыў кіраўнік радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч. Аб цікавасці замежнікаў да Беларусі сведчыць і той факт, што сёлета ў сэлфі-конкурсе «Прывітанне, Беларусь!» за перамогу спаборнічалі прадстаўнікі ажно 18 краін. А каб налета гэта лічба толькі павялічвалася, супрацоўнікі радыё «Беларусь» маюць намер актыўна развіваць зваротную сувязь з аўдыторыяй, у тым ліку праз старонкі ў сацсетках і на інфармацыйных платформах, а таксама ўжо сёння падрыхтавалі шэраг новых арыгінальных праектаў. Адна з такіх прэм'ер — «Контуры супрацоўніцтва», якая ўсебакова асвятляе развіццё партнёрства еўрапейскага і еўразійскага — удзел Беларусі ў рабоце Еўрапейскага эканамічнага саюза, СНД, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у дзейнасці эканамічнага пояса «Шаўковага шляху».

Дарэчы, сёння радыё «Беларусь» вядзе кругласутачнае вяшчанне на 8 мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Заўсёды на хвалі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.