Вы тут

Рух на асобных участках Мiнска будзе абмежаваны ў Дзень без аўтамабiля


У сувязi з правядзеннем акцыi «Дзень без аўтамабiля» ў Мiнску 22 верасня будзе часова абмежаваны рух на некаторых сталiчных вулiцах.


Так, з 6.00 да 24.00 на ўчастку па вулiцы Ленiна ад праспекта Незалежнасцi да вулiцы Кiрава рух будзе закрыты ў абодвух напрамках. У сувязi з гэтым будзе арганiзаваны аб'езд па вулiцы Энгельса на ўчастку ад вулiцы Кiрава да вулiцы К. Маркса.

Па вулiцы Ленiна, якая на некаторы час стане пешаходнай, плануецца правядзенне розных святочных мерапрыемстваў i акцый. У прыватнасцi, запланавана канцэртна-забаўляльная праграма, будуць арганiзаваны бясплатныя велаэкскурсii, трыял-шоу з веласiпеднымi каскадзёрамi, пазнавальныя i рухавыя гульнi для дзяцей. Таксама пройдуць лекцыi па тэмах урбанiстыкi i ўстойлiвай гарадской мабiльнасцi.

Завершыцца святочнае мерапрыемства велапрабегам ад вулiцы Ленiна па праспекце Незалежнасцi да Нацыянальнай бiблiятэкi, у якiм могуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Сямён Рэмезаў

Загаловак у газеце: Пакiнь аўто дома!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».