Вы тут

Гродзеншчына і правінцыя Ганьсу актывізуюць партнёрскія адносіны


Кантакты паміж Гродзенскай вобласцю і кітайскай правінцыяй Ганьсу былі ўстаноўлены ў 2007 годзе, і за гэты час партнёры падпісалі 10 дакументаў міжрэгіянальнага характару аб супрацоўніцтве ў розных сферах дзейнасці. Прычым, не абмежаваліся дэкларацыямі аб намерах, па шэрагу пазіцый ужо дасягнулі ўзаемавыгадных вынікаў, а па іншых імкнуцца напоўніць дасягнутыя дамоўленасці канкрэтнымі справамі.


Для даведкі

Тэрыторыя кітайскай правінцыі Ганьсу — 425,9 тыс. кв. км, насельніцтва складае больш за 27 мільёнаў чалавек. Стагоддзямі гэта быў жыццёва важны калідор паміж Кітаем і Цэнтральнай Азіяй, бо праз Ганьсу праходзіў амаль 1600-кіламетровы ўчастак Вялікага Шоўкавага шляху. З гэтай прычыны тут здаўна пражываюць людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з'яўляецца горад Ланьчжоў, дзе
3,6 мільёна жыхароў.

Дарэчы, на бліжэйшыя дні запланаваны тры форумы з удзелам партнёраў з Гродзеншчыны і Ганьсу. Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі ўдзельнічалі ў першым Міжнародным культурным ЭКСПА «Шаўковы шлях» у горадзе Дуньхуан. Старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Свірыдаў наведаў горад Урумчы, дзе праходзілі мерапрыемствы ЭКСПА «Кітай—Еўразія» і пасяджэнне рабочай групы па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. У сваю чаргу, каля 10 прадпрыемстваў правінцыі Ганьсу паўдзельнічаюць у рэспубліканскай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман» — 2016», якая адбудзецца ў Гродне
23-24 верасня.

Паводле інфармацыі камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама, экспартна-імпартныя аперацыі з КНР зарэгістраваны ў 288 арганізацый вобласці. Канешне, цяжка, і не толькі нам, канкурыраваць з Кітаем у маштабах экспарту, паколькі гэтая краіна з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам абсалютнай большасці відаў прамысловай прадукцыі. Тым не менш на Гродзеншчыне імкнуцца знайсці выгадныя нішы на кітайскім рынку і замацавацца там са сваімі таварамі. І не без поспеху.

Важным крокам у гэтым кірунку з'явіўся нядаўні візіт у правінцыю Ганьсу дэлегацыі Гродзенскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. Свабодная эканамічная зона «Гроднаінвест» і 9 нашых прадпрыемстваў прэзентавалі свой патэнцыял на гандлёва-інвестыцыйным кірмашы ў Ланьчжоу і, больш за тое, некаторыя вярнуліся дамоў з заключанымі кантрактамі на пастаўку ў Кітай сваёй прадукцыі. Напрыклад, пры непасрэдным садзейнічанні Гродзенскага аблвыканкама шклозавод «Нёман» падпісаў пагадненне з кітайскай кампаніяй аб продажы на рынку КНР хрусталю на суму 5 мільёнаў долараў.

Гродзенская фірма «АВС» ужо накіравала ў Кітай першую партыю бярозавага соку. Рагозніцкі крухмальны завод павялічыў пастаўкі ў Паднябесную бульбянога крухмалу.

Праўда, не заўсёды экспартныя цэны для нашых вытворцаў прымальныя. Некаторыя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы год таму атрымалі дазвол на пастаўку малочнай прадукцыі (сыроватка сухая дэмінералізаваная, малако сухое абястлушчанае, сыры сычужныя, масла), аднак так і не ўвайшлі на рынак КНР, не жадаючы пастаўляць свае тавары па дзеючых там сярэднесусветных цэнах. А сёлета сітуацыя па прасоўванні малочнай прадукцыі на кітайскі рынак яшчэ больш ускладнілася падпісаннем пагаднення аб свабодным гандлі паміж КНР і Аўстраліяй, у выніку чаго аўстралійская прадукцыя рэалізуецца без мытных пошлін.

Разам з тым, зараз на завяршальнай стадыі работа па атрыманні ваўкавыскім ААТ «Беллакт» сертыфіката на пастаўку ў Кітай сухога дзіцячага харчавання. Узоры гэтай прадукцыі, якое прадпрыемства накіравала ў КНР, паспяхова прайшлі выпрабаванні.

— З кожным сумесным крокам па ўзмацненні ўзаемаадносін з асноўным партнёрам вобласці ў Кітаі — правінцыяй Ганьсу — пашыраюцца таварныя пазіцыі, цікавыя кітайскаму боку. Гэта ўсяляе ў нас аптымізм наконт дынамікі развіцця гадлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з КНР, чаму мы надаём вялікую ўвагу, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў па выніках візіту ў Кітай. — Акрамя таго, ёсць розныя кірункі супрацоўніцтва ў сферах культуры і адукацыі.

У тэму

Праз адкрыты аўкцыён кітайская гандлёва-прамысловая карпарацыя «Цюань Шэн» набыла гасцінічны комплекс «Гродна» коштам больш за 3,1 мільёна долараў ЗША. У ходзе рэалізацыі праекта плануецца захаванне нумарнога фонду гасцініцы — не менш за 50% ад карыснай плошчы, стварэнне гандлёвай сеткі і пунктаў спажывецкіх паслуг (крамы, цырульня), а таксама рэстарана, канферэнц-залы, кітайскага медыцынскага сэрвісу, офісаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шаўковы шлях і еўрарэгіён «Нёман»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».