Вы тут

Нікаля Сарказі патрабуе ад мігрантаў асіміляцыі


Былы прэзідэнт Францыі і цяперашні кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Нікаля Сарказі запатрабаваў ад мігрантаў асімілявацца ў французскае грамадства.


«Ахвотныя стаць французамі павінны гаварыць па-французску, прытрымлівацца нашага ладу жыцця. Нам не патрэбна высокая ступень інтэграцыі прыезджых у наша грамадства, якая нічога не дае, нам патрэбна іх асіміляцыя», — заявіў Сарказі, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі. «Я буду прэзідэнтам дзеянняў, я не прымаю 238 забітых», — паабяцаў кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы, маючы на ўвазе агульную колькасць ахвяр тэрактаў у Францыі, пачынаючы са студзеня 2015 года. Ён таксама запэўніў, што будзе весці бязлітасную барацьбу з ісламскім тэрарызмам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?