Вы тут

Цуд прыроды пад Слаўгарадам


З усіх крынічных комплексаў, якія існуюць на нашай зямлі, “Блакітная крыніца” пад Слаўгарадам – сапраўдны турыстычны прыродны брэнд.


Сюды едуць з розных куткоў Беларусі пілігрымы, каб нацешыцца незвычайным колерам невялікага маляўнічага возера, акунуцца ў купелі, набраць чысцюткай вады. Калісьці гэтае ўрочышча за Сожам называлі “Сіні калодзеж” (сярод мясцовых жыхароў гэтая назва ўжываецца і дагэтуль). У старажытнасці тут праводзіліся лакальныя культавыя абрады, асабліва ў Першы Спас па праваслаўным календары, які ў народзе называюць “Макаўе”. Але ў наш час чуткі пра гаючую крыніцу разнесліся далёка за межы Магілёўскай вобласці, і цяпер яе называюць проста “блакітнай”.

З нядаўняга часу побач з крыніцай узвялі капліцу, а прылеглую тэрыторыю ўпарадкавалі.

Такія месцы у нас спрадвеку называліся прошчамі. У знак удзячнасці прыродзе і веры ў цудадзейную сілу вады паломнікі абвязваюць дрэвы каляровымі стужкамі.

Анатоль Кляшчук, відэа аўтара.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.