Вы тут

Транспартнікі згуляюць у футбол


У бліжэйшую суботу, 24 верасня на стадыёне «ФК-Мінск» адбудзецца Міжнародны турнір па міні-футболе Carrier's cup сярод прадстаўнікоў транспарту і лагістыкі.


Арганізатарам першага ў Беларусі футбольнага чэмпіянату сярод транспарту і лагістыкі выступае камітэт «Carrier's cup». На дадзены момант, гэта адзіны спартыўны форум прадстаўнікоў транспартна-лагістычнага бізнесу ў Еўропе. Менавіта таму для студэнтаў і пачынаючых спецыялістаў будзе ўнікальная магчымасць перадаць сваё рэзюмэ кіраўніку транспартна-лагістычнай кампаніі, у якой будучы прафесіянал хацеў бы пачаць кар'еру. На кожнае рэзюмэ, як запэўніваюць дырэктары прадпрыемстваў, будзе дадзены адказ.

Падчас турніру можна будзе зрабіць фота на памяць у спецыяльна абсталяванай фотазоне і ўзяць удзел у конкурсах. Таксама будзе арганізавана аўтограф-сесія з членамі футбольнага клуба «Мінск», а на трыбунах за ўдзельнікаў турніру будуць балець лепшыя гульцы нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе мінулых гадоў. Акрамя таго, плануецца шоў-паказ навінак свету грузавой тэхнікі. Генеральны партнёр мерапрыемства -- кампанія "Райффайзен-Лізінг" гатова бясплатна пракансультаваць усіх жадаючых па пытаннях лізінгу для фізічных і юрыдычных асоб.

Свой удзел ужо пацвердзілі кампаніі сферы транспарту і лагістыкі не толькі краін СНД, але і Еўрасаюза. Мацнейшых супрацоўнікаў-спартсменаў дэлегуюць кампаніі такіх краін, як Расія, Польшча і Казахстан. Канкурэнцыю ім будуць складаць удзельнікі з Беларусі, Украіны і Літвы. Мерапрыемства збярэ каля 150 спартсменаў з дзясятка краін. 16 каманд на 4 пляцоўках будуць змагацца за званне чэмпіёна. Судзяць турнір прафесійныя суддзі міжнароднага ўзроўню, а ўзнагароджваць пераможцаў будуць лепшыя гульцы нацыянальнай футбольнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Футбольны турнір пройдзе 24 верасня па адрасе: г. Мінск, вул. Маякоўскага, 127, корпус 3. Пачатак а 9-й раніцы. Уваход вольны!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?