Вы тут

На Гродзеншчыне стартаваў абласны праект «Сельскія алімпійскія гульні»


16 верасня ў Зэльве стартаваў новы маладзёжны праект «Сельскія алімпійскія гульні». Яго арганізавалі абласны камітэт БРСМ, упраўленні спорту і турызму, адукацыі і камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.


У праграму гродзенскіх гульняў увайшлі валейбол, армрэслінг, масрэслінг, гіравы спорт, спаборніцтвы па дартсе і шашках, а таксама баі гімнастычнымі шарамі з удзелам капітанаў камандаў — іх асноўнай задачай стане выштурхванне саперніка за межы круга. Плюс творчы конкурс, дзе кожная каманда (15 удзельнікаў ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія працуюць на сельскагаспадарчых прадпрыемствах) прадставіць сваю візітоўку «Па алімпійскія медалі».

За права выступіць у фінале пазмагаюцца каманды Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Свіслацкага і Слонімскага раёнаў. А 24 верасня гэтыя гульні адбудуцца адразу ў двух райцэнтрах. Разам з гаспадарамі ў Ашмянах паспаборнічаюць прадстаўнікі Астравецкага, Іўеўскага і Смаргонскага раёнаў, у Дзятлаве — аматары спорту з Карэліцкага, Лідскага і Навагрудскага раёнаў. Занальныя этапы праекта завершацца 30 верасня ў Мастах, дзе канкурэнцыю мясцовым «алімпійцам» складуць госці з Бераставіцкага, Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў.

Сельскіх «алімпійскіх чэмпіёнаў» вызначаць на абласным свяце «Дажынкі» ў Воранаве, дзе ў фінале праекта сустрэнуцца пераможцы занальных спаборніцтваў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Баі... гімнастычнымі шарамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?