Вы тут

Vеlсоm з 25 верасня павышае цэны на некаторыя паслугі


У прыватнасці, павялічыцца абаненцкая плата, кошт выходнага галасавога трафіку некаторых тарыфных планаў, пакетаў мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, міжнародных званкоў, роўмінгу, аднаразовых узносаў, а таксама спецыяльных і дадатковых паслуг.


«Кошт хвілін на большасці тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб застанецца нязменным, а на тарыфных планах «Прывітанне, гарадок», «Прывітанне, землякі», «Наш гарадок», «Вам грошы» і «Сувязь без абавязацельстваў» у шэрагу тарыфных зон адбудзецца істотнае зніжэнне кошту званкоў у іншыя сеткі», — паведамляецца на сайце мабільнага аператара.

Без змен захаваюцца памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, абаненцкая плата тарыфных планаў фіксаванага інтэрнэту, кошт мегабайта тарыфнага плана, у тым ліку звыш трафіку, уключанага ў тарыфны план або пакет мабільнага інтэрнэту.

З новымі тарыфамі можна будзе азнаёміцца на сайце аператара.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Сувязь і падаражэе, і патаннее

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».