Вы тут

У сталіцы затрыманы мужчыны, які вырошчваў марыхуану на балконе


У сталіцы затрымалі 27-гадовага мужчыну, які па месцы жыхарства арганізаваў вырошчванне марыхуаны.


У яго канфіскавалі больш за 34 грамы марыхуаны, а таксама дарагое абсталяванне. Памяшканне пад «плантацыю» было на балконе кватэры пад выглядам схаванай «каморкі». Па інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, насенне канопляў затрыманы прывозіў з Галандыі і Індыі. «Гатовы прадукт» захоўваў у халадзільніку, каб не было паху. Марыхуану ўжываў сам і збываў знаёмым. Каб замаскіраваць яе вытворчасць, малады чалавек вырошчваў таксама памідоры. Зараз грамадзяніну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да васьмі гадоў. Мужчына дагэтуль не быў судзімы, працаваў інжынерам у буйной кампаніі і меў добрую крыніцу даходу.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Марыхуана ў... памідорах

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.