Вы тут

Як палепшыць якасць харчавання школьнікаў?


Арганізацыя экспрэс-сняданкаў, меню свабоднага выбару, харчаванне па меню папярэдняга заказу «сёння на заўтра» — гэтыя і іншыя формы абслугоўвання выкарыстоўваюцца цяпер ва ўстановах адукацыі з мэтай паляпшэння якасці харчавання навучэнцаў.


Згодна з аператыўнай інфармацыяй у краіне налічваецца 2959 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх вучацца 937,5 тысячы навучэнцаў. Харчаванне школьнікаў забяспечваюць 3,5 тысячы аб'ектаў грамадскага харчавання (кавярні, сталовыя, буфеты, кафетэрыі) на 317 тысяч месцаў. Для больш поўнага задавальнення попыту навучэнцаў пры навучальных установах працуе больш як 140 кавярняў, бараў і 8 крам і аддзелаў кулінарыі. Сёлета напярэдадні новага навучальнага года праведзены капітальныя рамонты ў 13 аб'ектах грамадскага харчавання пры школах. Касметычны рамонт сталовых і абедзенных зал зроблены практычна ва ўсіх агульнаадукацыйных і іншых навучальных установах.

Суб'ектамі грамадскага харчавання, уключаючы спажывецкую кааперацыю, арганізавана харчаванне ў 41% школ, у якіх навучаецца каля 60% усіх школьнікаў. У 59% школ яно арганізуецца ўстановамі адукацыі. У гарадах краіны створаны 32 камбінаты школьнага і студэнцкага харчавання, якія служаць базавымі арганізацыямі для забеспячэння сталовых, буфетаў паўфабрыкатамі, кулінарнымі, булачнымі і мучнымі кандытарскімі вырабамі і іншымі таварамі.

Навучэнцы, для якіх не прадугледжана харчаванне за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, забяспечваюцца ім за кошт бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў па меню свабоднага выбару. Каб пашырыць асартымент прадукцыі для навучэнцаў, у школах паўсюдна арганізавана работа буфетаў за наяўны разлік.

Вучням прапануецца гарачае харчаванне ў адпаведнасці з прыкладнымі двухтыднёвымі рацыёнамі, якія распрацоўваюцца з улікам фізіялагічных патрэб і зацверджаных нормаў харчавання, дыферэнцаваных па ўзросце навучэнцаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ

Загаловак у газеце: «Шведскі стол» для вучня

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.