Вы тут

Банеры з партрэтамі педагогаў з'явяцца на вуліцах гарадоў


Гэта адбудзецца напярэдадні Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка. Ініцыятарам сацыяльнай рэкламы выступіла Міністэрства адукацыі нашай краіны.


Як расказала карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар ведамства Юлія БАРАДУН, “рэкламаваць” будуць найлепшых прадстаўнікоў педагагічнай прафесіі. Праект стартуе з плеяды настаўнікаў, якія ўжо шмат гадоў паспяхова рыхтуюць алімпіяднікаў — іх вучні з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіяд. Сярод іх — настаўнікі матэматыкі мінскай гімназіі №41 Барыс Камракоў і Леанід Лаўрыновіч, настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы № 11 горада Слуцка Уладзімір Жук, настаўнік фізікі брэсцкага ліцэя №1 імя А.С.Пушкіна Міхаіл Макаед, настаўніца геаграфіі сталічнай сярэдняй школы №73 Вольга Гузава, настаўніца рускай мовы і літаратуры Магілёўскага абласнога ліцэя Алена Чудоўская і іншыя.

"Сапраўдны поспех магчымы, толькі калі таленавіты вучань сустракаецца з таленавітым педагогам. Нездарма кажуць, што талент — гэта 90 працэнтаў працы, а ўсё іншае — ад Бога. Таму вялікая ўдзячнасць настаўнікам—энтузіястам, якія вельмі беражліва адшліфоўваюць кожную грань талента сваіх вучняў, даводзячы яго да дасканаласці", — падкрэсліваюць у міністэрстве.

Героямі наступных серый сацыяльнай рэкламы стануць педагогі года, найлепшыя прадстаўнікі дашкольнай, спецыяльнай і дадатковай адукацыі

Надзея НІКАЛАЕВА.

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.