Вы тут

Андрэй Кабякоў даручыў істотна знізіць затраты на аказанне ЖКП


Пра гэта ўчора паведаміў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. У прыватнасці, ён адзначыў, што Прэзідэнтам нашай дзяржавы была пастаўлена задача на 2016 год па забеспячэнні істотнага зніжэння выдаткаў арганізацый сістэм Мінжылкамунгаса і Мінэнерга па лініі жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву. Аднак пры гэтым неабходна захаваць і адпаведную якасць гэтых паслуг.


Андрэй Кабякоў паведаміў, што ўрадам сёлета прыняты меры па выкананні гэтай задачы. Напрыклад, аблвыканкамамі былі вызначаны гранічна дапушчальныя цэны на асноўныя віды жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва. Даведзены канкрэтныя заданні па зніжэнні выдаткаў у жыллёва-камунальных гаспадарках сумарным памерам 251,6 млн дэнамінаваных рублёў. А падлік расходаў пры аказанні насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг было вырашана ажыццяўляць на падставе планава-разліковых цэн і нарматываў бюджэтнага субсідавання.

Таму арганізацыям энергетычнай сферы і ЖКГ былі зніжаны цэны на прыродны газ па структуры тых паслуг, якія аказваюцца насельніцтву. Былі акрэслены задачы па зніжэнні эканамічных страт пры транспартаванні цеплавой энергіі.

Кіраўнік урада паведаміў, што прынятыя меры далі свой станоўчы вынік. За першае паўгоддзе сёлета сумарныя выдаткі ў гэтай сферы ўжо былі зніжаны на суму 312 млн дэнамінаваных рублёў, у тым ліку па сістэме жылкамунгаса — на 114 млн, а па лініі Мінэнерга — на 198 млн рублёў. Менавіта таму на пасяджэнні Прэзідыума было адзначана, што выкарыстанне планава-разліковых цэн дае станоўчы эфект. Разам з тым Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў гэтай сферы яшчэ застаюцца рэзервы. Так, сёння не ўсе аблвыканкамы і арганізацыі ЖКГ цалкам прытрымліваюцца гранічных параметраў планава-разліковых цэн, а рашэнні на мясцовым узроўні не заўсёды аказваюцца эфектыўнымі. Таму цяпер Мінжылкамунгасу, аблвыканкамам і іншым органам неабходна прымаць дататковыя меры па выкарыстанні існуючых рэзерваў. Сярод іх у тым ліку будзе і паўсюднае выкананне даведзеных планава-разліковых цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, своечасовае субсідаванне гэтых паслуг прапарцыянальна аказанню іх па факце. Неабходна зніжаць пратэрміновую запазычанасць насельніцтва за атрыманыя паслугі ЖКГ і ствараць службу заказчыка такіх паслуг.

Прэзідыум Савета Міністраў заслухаў даклад міністра ЖКГ і першага намесніка міністра энергетыкі, кіраўнікоў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама аб праведзенай рабоце і далейшых перспектывах па павышэнні эфектыўнасці і ўдасканаленні функцыянавання ў сферы жыллёва-камунальных паслуг.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Выдаткі ў ЖКГ зніжаны, але рэзервы яшчэ ёсць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.