Пасля паўзы, выкліканай гульнямі зборнай краіны, аднавіўся чэмпіянат краіны па футболе.
БАТЭ пасля вылету з еўракубкаў працягвае імкліва ляцець да чарговага чэмпіёнства, мінскае «Дынама» з новым трэнерам атрымлівае першую перамогу ў чэмпіянаце, «Крумкачы» перарываюць серыю з трох паражэнняў запар, «Іслач» на сваім полі буйна прайграе «Мінску», а «Нёман» адштурхоўваецца ад дна.
Мінскія дынамаўцы атрымалі першую чэмпіянатную перамогу пад кіраўніцтвам Сяргея Бароўскага, які прыняў каманду амаль два месяцы таму, 15 ліпеня. Да гэтага мінчане тройчы згулялі ўнічыю і аднойчы прайгралі, асеўшы ў сярэдзіне табліцы.
У паядынку з «Нафтанам», аўтсайдарам і галоўным прэтэндэнтам на вылет з вышэйшай лігі, «бела-блакітным» грэх было не скарыстацца шанцам перапыніць няўдалую серыю, якая істотна зацягнулася. Вынік — 3:1.
БАТЭ, які вылецеў з еўракубкаў, працягвае ўпэўненае шэсце ў нацыянальным чэмпіянаце, дзе не прайграе ўжо роўна 3 месяцы — з 10 чэрвеня, калі было паражэнне ад мазырскай «Славіі». З таго часу барысаўчане выдалі вось ужо 10 матчаў без пройгрышаў (8 перамог, 2 нічыі). На гэты раз быў пераможаны «Слуцк» — 2:0.
Вынікі іншых матчаў: «Славія» — «Дынама-Брэст» — 1:4; «Тарпеда-БелАЗ» — «Віцебск» — 1:2; «Іслач» — «Мінск» — 0:4; «Шахцёр» — «Граніт» — 4:0; «Гарадзея» — «Крумкачы» — 1:1; «Нёман» — «Белшына» — 1:0
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.