Вы тут

Усе ўмовы для дэмакратычнасці выбараў створаны


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА сустрэўся з членамі групы міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


— У нас былі створаны ўсе ўмовы для таго, каб гэтыя выбары прайшлі адкрыта, празрыста, дэмакратычна, каб яны адлюстроўвалі волю нашых грамадзян, — заявіў ён. — Хачу сказаць, што ў нас створана сур'ёзная заканадаўчая база ў гэтым плане. Быў шэраг рэкамендацый міжнародных арганізацый, парламенцкіх арганізацый. У 2013 годзе мы ўнеслі вельмі істотныя карэктывы ў наш Выбарчы кодэс, і ўнесеныя змены былі высока ацэнены міжнароднай супольнасцю.

Спікер ніжняй палаты нагадаў, што ў 2014 годзе Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правах і свабодах у краінах — удзельніцах СНД.

— Мы, натуральна, кіруемся гэтай канвенцыяй і таксама кіруемся рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ, выказанымі ў 2015 годзе падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Уладзімір БАЖКО, намеснік старшыні Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан, каардынатар групы назіральнікаў ад МПА СНД, заявіў:

— Вельмі ўражвае тая работа, якую правялі беларускія ўлады па забеспячэнні даступнасці, дэмакратычнасці выбарчай кампаніі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».