Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: выбары прайшлі спакойна


Такую думку выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам.


На сустрэчы дэталёва абмяркоўваліся пытанні выбарчай кампаніі, якая была праведзена арганізавана. Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны, што выбары прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Што важна, упершыню яны адбыліся на небезальтэрнатыўнай аснове ва ўсіх 110 акругах, пры гэтым яўка выбаршчыкаў склала 74,8%. Як лічыць кіраўнік Адміністрацыі, колькасць абумоўлена якасцю: «Першы складнік — гэта высокая свядомасць нашага народа, неабыякавага да будаўніцтва маладой дзяржавы. Другое — высокі конкурс удзелу ў гэтых выбарах — 484 кандыдаты ў 110 акругах. І трэцяе — зроблена вялікая праца ўсімі без выключэння галінамі ўлады, каб забяспечыць высокую дысцыпліну, арганізацыю правядзення выбараў».

Аляксандру Лукашэнку даложана, што былі выкананы практычна ўсе рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ па правядзенні выбараў. Напрыклад, было ўстаноўлена 75% празрыстых скрыняў, а таксама забяспечаны доступ да падліку галасоў — літаральна ля сталоў стаялі назіральнікі, якім было дазволена бачыць, як ідзе падлік на кожным выбарчым участку. У прыватнасці, на выбарчых участках прысутнічала больш за 800 назіральнікаў з замежных дзяржаў. «Размовы пра нейкую падтасоўку, падкінутыя бюлетэні або іх замену не было і не можа быць, паколькі велізарная «армія» праводзіла назіранні — і ад БДІПЧ АБСЕ і ПАСЕ, і місія СНД», — запэўніў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Загаловак у газеце: Выбары прайшлі спакойна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».