Вы тут

Кітайцы ўпершыню сфатаграфавалі "небяспечны" астэроід


Навуковыя супрацоўнікі абсерваторыі Цзыцзіньшань Кітайскай акадэміі навук пры дапамозе спецыяльнага тэлескопа ўпершыню правялі назіранне за астэроідам 2009ES, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Гэтае нябеснае цела лічыцца Міжнароднай астранамічнай  супольнасцю адным з астэроідаў, які нясе патэнцыйную пагрозу Зямлі. Паводле паведамлення Міжнароднай сеткі папярэджання астэроідаў, дыяметр 2009ES вар'іруецца ў раёне ад 150 да 470 метраў, ён знаходзіцца ад нашай планеты на адлегласці 380 тыс. км (у 18,8 раза больш адлегласці ад Зямлі да Месяца), гэтыя два паказчыкі трапляюць у «небяспечныя» рамкі.

Варта адзначыць, што яшчэ ў 2009 годзе амерыканская абсерваторыя Маунт-Лемон у штаце Арызона выявіла астэроід 2009ES. Раней восем абсерваторый свету назіралі за ім, але толькі кітайскай абсерваторыі ўпершыню ўдалося зрабіць здымкі гэтага «небяспечнага» для Зямлі нябеснага цела.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».