Вы тут

Раім схадзіць


Афіша «Звязды» з 19 па 25 верасня. 


Лекцыі TEART

Фота: teart.by

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) і Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Калі: з 16 верасня па 6 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

Пяць лектараў, сярод якіх – вядомыя тэатразнаўцы, крытыкі і даследчыкі – раскажуць пра тое, як глядзець і разумець сучасны тэатр. 

Адукацыйная праграма складаецца з двух блокаў: лекцый для пачаткоўцаў і прафесіяналаў.  Заняткі пачнуцца 16 верасня. На пляцоўцы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі тэатральны крытык Алена Мальчэўская выступіць з лекцыяй «Дакумент у тэатральным мастацтве канца XX-пачатку XXI стагоддзя».

Завершыць цыкл лекцый блок для прафесіяналаў. Перад слухачамі выступіць тэатразнавец, шэф-рэдактар раздзелу «Тэатр» COLTA.RU, аўтар ВД «Камерсант» Дзмітрый Рэнанскі.

Уваход на лекцыі свабодны, аднак неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Падрабязная праграма лекцый тут.


Міжнародны праект Non-Fashion

Фота: facebook.com

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 8 кастрычніка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю таго, што мода – гэта адна з праяў чалавечай прыроды з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю, цягай да самавыяўлення, запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага і галоўнае – імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды.  

Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з'яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць абывацельскаму пагляду на моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага пагляду на яе.


Месяц фатаграфіі ў Мінску

Фота: facebook.com

Дзе: ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: па 8 лістапада з 12:00 да 22:00

Колькі каштуе: бясплатна

Месяц фатаграфіі ў Мінску – падзея, якая ўжо трэці год звяртае ўвагу на фатаграфію як тэму, інструмент і нагоду для дыялогаў, абмену досведам з тэарэтыкамі ў галіне візуальных доследаў і фатографамі-практыкамі.

За два гады працы ў мерапрыемстве прынялі ўдзел фатографы, арт-крытыкі і куратары з 9 дзяржаваў. У якасці тэмы гэтага года была заяўленая апазіцыя «цэнтр/перыферыя». 


Выстава «Мінск з неба»

Фота: sergeynikmelnik.blogspot.com

Дзе: галерэя «Панарама» (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 30 верасня з 12:00 да 23:00

Колькі каштуе: білет роўны кошту наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі

Выстава «Мінск з неба» – гэта погляд на родны і любімы горад, яго цікавыя месцы, знаёмыя праспекты і нязнаёмыя вулачкі, паркі і скверы з вышыні птушынага палёту. Праект прадставіць каля 35 работ маладых аператараў і фатографаў Дзмітрыя Важніка, Арцёма Прадко і Вячаслава Мазая.

Атмасферныя шэдэўры таленавітых майстроў аэраздымкі знаходзяцца ў топе лепшых, гэта хіты інтэрнэту, якія набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў. А фота Вячаслава Мазая заняло першае месца на сайце National Geographic.


Свабодны музей: гарадскія легенды

Фота: kultprosvet.by

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: па 30 верасня

Колькі каштуе: бясплатна

«Свабодны музей: гарадскія легенды» – праект пра людзей, якія жылі і працавалі ў Мінску, пакінуўшы ў яго гісторыі яркі след. Гаворка ідзе пра герояў нашага часу, чыімі дасягненнямі можна і трэба ганарыцца. У фокусе – навукоўцы, спартсмены, вынаходнікі і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі: мастакі, літаратары, кампазітары, кінематаграфісты, артысты і іншыя легендарныя, але не вядомыя шырокай аўдыторыі гараджане.

Усяго на плошчы Свабоды размешчана 20 копій шэдэўраў партрэтнага жывапісу з фондасховішча Нацыянальнага мастацкага музея. Кожны партрэт суправодзіць аповяд пра выяўленага на ім чалавека.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».